У тройцы лідараў

Каманда “Стоп” юных інспектараў дарожнага руху Маларыцкай раённай гімназіі заняла ІІІ месца на ХХХIХ абласным злёце-конкурсе юных інспектараў дарожнага руху (кіраўнік Леанід Лук’янчук). Арганізатарамі спаборніцтва выступілі ўпраўленне адукацыі і ўпраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.
Такі ўклад у скарбонку дасягненняў Маларытчыны “зроблены” намаганнямі вучняў Маларыцкай раённай гімназіі: шасцікласнікаў Кірылы Бурштына, Уладзіслава Дворака, Міхаіла Навумчыка і Сафіі Сауц, сямікласнікаў Дзмітрыя Краснажона, Дзіяны Андрайчук і Ганны Пішчык, а таксама васьмікласніцы Наталлі Стэцюк, якія былі лепшымі ў многіх конкурсах у сваіх узроставых групах.
Ганна Пішчык прызнана самай вясёлай і жыццярадаснай на абласным спаборніцтве юных інспектараў дарожнага руху і атрымала прыз ад БРУСП “Бел­дзяржстрах”.
Шчыра віншуем!
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: каманда “Стоп” юных інспектараў дарожнага руху Маларыцкай раённай гімназіі са сваім кіраўніком Леанідам Лук’янчуком.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


best-mining.com.ua

ссылка

www.unc-mps.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!