Міжнародны гандбольны турнір

Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Маларыцкага раёна працягвае наладжваць супрацоўніцтва са спартсменамі суседніх краін. Чарговае таму пацвярджэнне – міжнародны турнір па гандболе сярод хлопцаў і дзяўчат 2004-2005 гадоў нараджэння, ініцыятарам і арганізатарам якога стаў Мікалай Уладзіміравіч Бойка, дырэктар ДЮСШ Маларыцкага раёна, пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама. Памерацца сваімі спартыўнымі сіламі ў Маларыту ў другі раз прыехалі юныя гандбалісты з пачатковай школы №3 імя Марыі Канапніцкай г.Бяла-Падляска (Польшча). Спаборніцтвы прайшлі па правілах Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі.

У выніковай турнірнай табліцы пераможцамі сярод юнакоў 2004-2005 г.н. сталі юныя гандбалісты ДЮСШ Маларыцкага раёна, сярод дзяўчат 2004-2005 г.н. – таксама спартсменкі ДЮСШ Маларыцкага раёна.
Нашы хлопцы-гандбалісты правялі з польскімі равеснікамі чатыры гульні і ўсе выйгралі. Па выніках спаборніцтва лепшымі ігракамі сярод нашых хлопцаў сталі: Мікіта Рабчынскі, Кірыл Рабчынскі, Дзяніс Сапожнік, Ілья Белазаровіч, сярод дзяўчат – Валерыя Галаўлёва, Таццяна Дацык, Валерыя Віткалава, Марына Ярмалюк, Арына Матузка.
Такі поспех юных маларыцкіх гандбалістаў невыпадковы. Значная заслуга ў гэтым трэнераў Людмілы Уладзіміраўны Сезік, Таццяны Яўгенаўны Рыжэвіч і Сяргея Аляксандравіча Крупскага. Яны, сапраўдныя прафесіяналы, не адзін год працуюць з юнымі спартсменамі, рыхтуюць іх да спаборніцтваў рознага ўзроўню.
Цяпер юныя маларыцкія гандбалісты рыхтуюцца да спаборніцтваў са сваімі польскімі калегамі, якія, плануецца, пройдуць летам.
На здымку: у час міжнароднага турніру
па гандболе ў Маларыце.

Опубликовано ГЧ № 39 от 24.05.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


куда вложить деньги под проценты

profvest.com/

arbud-prom.com.ua