“Залатыя рыбкі” Маларытчыны

На базе Дзіцяча-юнацкай спар­тыўнай школы Маларыцкага раёна прайшоў фестываль плавання “Залатая рыбка” на прызы чэмпіёнкі свету і Еўропы Аляксандры Герасімені. У спаборніцтвах прыняло ўдзел больш за 70 вучняў з устаноў адукацыі Маларытчыны. Фестываль праводзіўся ў 2 узроставых групах сярод хлопчыкаў і дзяўчынак: “Малодшая група, вучні 3 класа”, і “Старэйшая група, вучні 4 класа”. Суддзі вызначалі лепшых плыўцоў на дыстанцыі 25 метраў вольным стылем. Пераможцы вызначаліся як у камандным, так і індывідуальным заліках.

На першае агульнакаманднае месца ў фестывалі “выплылі” вучні раённай гімназіі (настаўнікі Ірына Ярац і Уладзімір Яромкін). Гэтая перамога заваявана, дзякуючы Арцёму Мірчуку (І месца, 3 клас), Раману Ківачуку (ІІ месца, 3 клас), Кацярыне Сезік (І месца, 3 клас), Кацярыне Алесік (ІV месца, 3 клас), Паўлу Сядову (І месца, 4 клас), Ягору Ананічу (ІІІ месца, 4 клас), Сафіі Барысюк (І месца, 4 клас), Алесі Волчук (ІІІ месца, 4 клас).
Акрамя таго, падчас фестывалю плавання “Залатая рыбка” таксама прайшлі спаборніцтвы сярод сямейных эстафетных каманд (дыстанцыя 3 х 25 вольным стылем). У выніковай табліцы першае месца заняла сям’я Мірчукоў з раённай гімназіі ў скла­дзе Міхаіла (бацька), Алёны (маці) і Арцёма (сын), другое – сям’я Касцючыкаў з СШ №1 у складзе Руслана (бацька), Таццяны (маці) і Аксаны (дачка).
На здымку: “залатыя рыбкі” раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 39 от 24.05.17 г.

Добавить комментарий


купить краску для стен

http://binaryoptions21.com/%D9%84%D8%A7-%D8%AA%D9%81%D9%88%D8%AA-%D9%81%D8%B1%D8%B5%D8%A9-%D8%A7%D9%84%D8%AD%D8%B5%D9%88%D9%84-%D8%B9%D9%84%D9%89-%D8%A3%D9%81%D8%B6%D9%84-%D8%A3%D8%B1%D8%A8%D8%A7%D8%AD-%D9%88-%D9%85%D9%83%D8%A7/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!