Чэмпіён – каманда камбіната

У выніковай зводнай табліцы гульняў першынства раёна па міні-футболе-2017 перамогу святкавала каманда кансер­вавагародні­на­су­шыльнага камбі­ната.
Яна ўзнагароджана Кубкам, дыпломам, а ігракі — дыпломамі і грашовымі прэміямі. Другое месца заняла каманда “Стандарт” (в.Хаціслаў), трэцяе — СУП “Савушкіна” (в.Олтуш). Гэтыя каманды ўзнагароджаны дыпломамі, ігракі — дыпломамі і грашовымі прэміямі. Па выніках першынства лепшым іграком стаў Валерый Саўчук (“Стандарт”), лепшым варатаром – Дзмітрый Піліпёнак (кан­сер­вава­гароднінасушыльны камбінат), лепшым бам­бар­дзірам – Аляксандр Германюк (кансервава­гародні­насушыльны камбінат).
Між іншым, у 2015 годзе за званне мацнейшай змагаліся 12 каманд арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў аду­кацыі раёна (І выніковае месца ў турнірнай табліцы заняла каманда кансервава­гароднінасушыльнага кам­біната, ІІ — “Камунальнік”, ІІІ — “Штыль”), у 2016г. – 9 каманд (І месца заняла каманда “Камунальнік”, ІІ — кансерва­вагароднінасушыльнага камбіната, ІІІ — “Савуш­кіна”).
На здымку: каманда-пераможца ІV адкрытага зімняга першынства раёна па міні-футболе 2017 года сярод мужчынскіх каманд.

Опубликовано ГЧ № 39 от 24.05.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.