Кубак – у сандружыны “Савушкіна”

У традыцыйных спаборніцтвах санітарных дружын, якія прайшлі ў гарадскім парку, сёлета прыняло ўдзел 6 каманд. Праграма спаборніцтваў складалася з пяці этапаў. Праводзілася праверка аснашчэння санітарнай дружыны і ўмення карыстацца ім. Санітарныя дружыны працавалі ў ачагу камбінаванага паражэння, на пляцоўцы частковай дэзактывацыі і частковай санітарнай апрацоўкі, у ачагу хімічнага паражэння, на пляцоўцы частковай дэгазацыі і частковай санітарнай апрацоўкі, у ачагу інфекцыйнага захворвання. Правяраліся і тэарэтычныя веды. Акрамя таго, у праграму спаборніцтваў былі ўключаны конкурсы насценнага друку, мастацкай самадзейнасці, строю і песні.
Па выніках спаборніцтваў першае месца і кубак заваявала каманда сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Савушкіна”, якая, між іншым, ужо трохразовы пераможца спаборніцтваў. Другое месца ў каманды ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат”, трэцяе — у сандружыны КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”.
Лепшай сандружынніцай і лепшым камандзірам санітарнай дружыны прызнана Таццяна Хаванская з Олтушскай сандружыны.
Валерый ТРЭБІК,
супрацоўнік райаддзела
па надзвычайных сітуацыях.
НА ЗДЫМКУ: у час узнагароджання.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 40 от 27.05.17г.

Добавить комментарий


ситроен в украине

https://onlyyou.od.ua

farm-pump-ua.com/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!