Служба на рубяжах Радзімы

Традыцыйна ў маі ў раёне арганізоўваюць шмат мерапрыемстваў на патрыятычную тэматыку. Гэты месяц, безумоўна, прасякнуты духам Перамогі, неацэнны ўклад у якую ўнеслі савецкія пагранічнікі. Ім першым давялося даваць адпор фашысцкім захопнікам. Напрыканцы мая беларускія ахоў­нікі мяжы адзначаюць Дзень пагранічніка. Ідэя аб’яднаць гэтыя святы, арганізаваць для ма­ладых інвалідаў сустрэчу з ветэранам Вя­лікай Айчыннай вайны і пагранічнікамі, якія сёння пільна сочаць за цэласнасцю дзяржаўнай граніцы, з’явілася ідэя ў аддзяленні дзённага знаходжання для маладых інвалідаў тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Зялёныя берэты па­гра­нічных войскаў адзелі ў гэты дзень не толькі прадстаўнікі пагранічнай камендатуры “Маларыта”, якія завіталі ў аддзяленне, але і яго выхаванцы. Для сваіх гасцей маладыя інваліды падрыхтавалі віншавальную літаратурна-музычную праграму “Мы славім Перамогу”. У вершах, песнях яны ўшаноўвалі мужнасць абаронцаў сваёй Радзімы, успомнілі гісторыю, прасякнутую горыччу страт, а таксама ўсіх, хто загінуў ад рук фашыстаў.
Ведаюць юнакі і дзяўчаты, што займаюцца ў аддзяленні дзённага знаходжання для маладых інвалідаў, якую важную місію выконваюць у наш мірны час пагранічнікі. За іх мужную, адказную справу яны аддзячылі сваёй творчасцю, шчырымі ўсмешкамі і ўсхваляванымі позіркамі павагі.
Аб службе пагранічнікаў, задачах, якія яны выконваюць, расказаў маладым людзям намеснік начальніка пагранічнай заставы “Арэ­хава” Аляксей Грышко.
— Ваеннаслужачыя, якія сёння ў вас у гасцях, штодня з баявой зброяй ходзяць па самых крайніх рубяжах нашай Радзімы, каб захаваць мірнае неба над галавой, якое дасталася нам дарагой цаной, — гаварыў Аляксей Аляксандравіч.
Пагранічнікі прыехалі на ма­гутнай машыне “Волат”, пасядзець у кабіне якой маглі юнакі і дзяўчаты, а таксама прывезлі з сабой зброю, якая выкарыстоўваецца ў ахове мяжы. Ваеннаслужачыя прадэманстравалі, як збіраецца і разбіраецца аўтамат Ка­лаш­нікава, усе, хто жадаў (асабліва такая прапанова зацікавіла юнакоў аддзялення), змаглі патрымаць у руках і сфатаграфавацца з сучасным АК-47. Пагранічнікі расказалі, што на вайне гэтая зброя не падводзіла нашых абаронцаў і цяпер лічыцца лепшай за замежныя аналагі.
Для выхаванцаў аддзялення пагранічнікі падрыхтавалі сапраўдны сюрпрыз – паказальнае выступленне службовага сабакі Бакі. Ён паслухмяна выконваў усе загады свайго гаспадара-напарніка, а напрыканцы сустрэчы нават дазволіў сябе пагладзіць. Словамі цяжка апісаць, якую радасць гэта даставіла маладым людзям.
У час чаяпіцця, якое дапамаглі арганізаваць пагранічнікі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Фёдаравіч Сацюк успомніў пра вайну. Яго расказ цікава і карысна было пачуць не толькі падапечным аддзялення дзённага знахо­джання для маладых інвалідаў, але і ваенным, якія прынялі мірную эстафету ў воінаў-пераможцаў.
Дар’я
ПАЎЛЯНКОВА.
На здымку: у час знаёмства з пагранічным сабакам Бакай.

Фота аўтара.

Добавить комментарий


https://monaliza.kiev.ua

www.profvest.com/2018/02/nobleddos-hyip-otzivi-obzor.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!