«Вы — наша надзея, багацце краіны…»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні завяршэння навучальнага года 25 мая наведаў сярэднюю школу нумар 61 горада Мінска. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з развіццём сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі, агледзеў выстаўку дасягненняў дзі­цячага і маладзёжнага руху «Лідарскія арыенціры — формула поспеху».

На базе навучальнай установы прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з навучэнцамі пад назвай «Моладзь. Погляд у будучыню». Школьнікі ў нефармальнай атмасферы размаўлялі з Прэзідэнтам.
Усяго ў сустрэчы з кіраўніком дзяржавы прынялі ўдзел 300 чалавек са сталіцы і розных рэгіёнаў Беларусі. У іх ліку лепшыя прадстаўнікі навучэнскай моладзі ва ўзросце 12-17 гадоў, якія праявілі сябе ў творчым, культурным, спартыўным і грамадскім жыцці, сталі ініцыятарамі дзіцячых і маладзёжных сацыяльна значных праектаў і ініцыятыў.
«Вы — наша надзея, багацце краіны. І мы абавязаны зрабіць і будзем рабіць усё для таго, каб вы прыжыліся на гэтай зямлі, каб вы цанілі гэту зямлю і абаранялі», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка.
БелТА.

Опубликовано ГЧ № 41 от 31.05.17 г.

Добавить комментарий


mitsubishi.niko.ua/

http://techno-centre.niko.ua/

101binaryoptions.com/what-are-binary-options-signals/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!