За кансультацыяй — да прававога інспектара працы

Апошні чацвер кожнага месяца – дзень, калі грамадзян прымаюць прававыя інспектары працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. 25 мая на Маларытчыне выязная прыёмная Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў працавала ў КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”. Галоўны прававы інспектар працы абласнога аб’яднання прафсаюзаў Ірына Міхновіч, якая праводзіла прыём, адказвала на пытанні работнікаў прадпрыемства і растлумачвала дзеянне норм заканадаўства, што рэгулююць сферу працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. Магчымасцю звярнуцца да прафсаюзнага юрыста за дапамогай скарысталіся спецыялісты кадрава-юрыдычнай службы прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Яны абмеркавалі з прававым інспектарам праблемныя пытанні, звязаныя з заключэннем кантрактаў, атрымалі кансультацыі па ўнясенні змяненняў у калектыўны дагавор.

Асноўныя праблемы, з якімі прыходзяць людзі на прыём, як адзначыла ў размове Ірына Яўгенаўна, гэта кансультацыі па пытаннях, звязаных з прыёмам на работу ці звальненнем работніка, працягам кантракту, прыцягненнем да работы ў выхадныя дні. У кожным рэгіёне, падкрэсліла прававы інспектар, свае праблемныя пытанні, як і сама сітуацыя на рынку занятасці. І, як паказвае практыка, памылкі, якія выяўляюцца, звязаны найчасцей з простай няўважлівасцю спецыялістаў, а не наўмысным парушэннем заканадаўства.
Выязныя прыёмныя даўно пацвердзілі сваю жыццядзейнасць. Кансультацыі, якія праводзяцца непасрэдна ў арганізацыі ці на прадпрыемстве, дазваляюць чалавеку з’эканоміць час, які давялося б патраціць, калі б ён ішоў на прыём да юрыста. Прававая дапамога прафсаюзных юрыстаў даступна для ўсіх членаў прафсаюза і атрымаць яе можна бясплатна. Перавага кансультацыі прававых інспектараў яшчэ і ў тым, што прафсаюзныя юрысты не з’яўляюцца зацікаўленымі асобамі ў спрэчцы паміж работнікам і наймальнікам. Гэта незалежныя эксперты, якія ацэньваюць сітуацыю з пазіцыі дзеючага заканадаўства, растлумачваюць парадак дзеяння яго норм, даюць парады.
Пасля гадзіны работы ў калектыве прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ірына Міхновіч правяла яшчэ прафсаюзны прыём у Маларыцкім раённым аб’яднанні прафсаюзаў, офіс якога цяпер знаходзіцца па адрасе: вул. Паркавая, 4 (будынак КБА).
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час прафсаюзнага прыёму.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 41 от 31.05.17 г.

Добавить комментарий


sribnapidkova.ua

citroen.niko.ua

thailand-option.com/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!