Канкурэнцыя — найлепшы стымул

Здаровая канкурэнцыя заўсёды была і будзе адным з найлепшых стымулаў. Вось канкрэтны прыклад у пацвярджэнне. Некалькі год таму назад у Чарнянах адкрыўся гандлёва-культурны цэнтр “Кацюша” з прадуктовым магазінам з аднайменнай назвай. Новая гандлёвая кропка не засталася па-за ўвагай вяскоў­цаў. У магазіне райспа­жыў­тава­рыства адразу адчулі, што канкурэнт з’явіўся не са слабых і паспрабавалі адваяваць у добрым сэнсе гэтага слова свайго пакупніка.
Старшы прадавец Вольга Навумчык расказвала:
— На 50% у нас абнавіўся калектыў, у ім цяпер працуюць тыя, хто ўмее прапанаваць тавар, падкупляе пакупніка сваёй ветлівасцю, добразычлівасцю. А гэта Таццяна Якімук, Зоя Ігнацюк і Святлана Троц.
Па-другое, цяпер у магазіне такая насычанасць таварамі, што не ва ўсякім гарадскім падобнае ўбачыш. Цяпер мы не баімся, — гаварыла Вольга Навумчык, — браць любы тавар, не думаючы, як раней, будзе ён рэалізаваны ці не. Нашы прадаўцы ўмеюць яго прадаць.

За 11 месяцаў г.г. магазін у Чарнянах не толькі выканаў план, але і перавыканаў яго на 6 мільёнаў.
Самі работнікі магазіна вялікую ролю ў гэтым адводзяць старшаму прадаўцу Вользе Навумчык. Не выпадковая яна ў гандлі. Больш чым 20 год аддала прафесіі прадаўца. Вольга Канстанцінаўна добра ведае, што пад ляжачы камень вада не цячэ, што каб заваяваць сабе пакупніка, на яго трэба працаваць.
Вяскоўцы шчыра прызнаваліся, што ў магазін за пакупкамі яны ідуць з задавальненнем. Тут заўсёды свежы тавар, прычым няма такога, які б адсутнічаў у продажы. Вось бы толькі, гаварылі яны, умовы працы для прадаўцоў лепшымі былі.
— Сёлета, — гаварыла адна з пакупніц,  —  мы, прыйшоўшы ў магазін усяго на нейкі час,  страчвалі прытомнасць у 40-градусную спёку. А ўявіце сабе, як было працаваць у такіх умовах самім прадаўцам. А холад восенню, зімой. Паспрабуй пастой тут цэлы дзень,  калі тэмпература далёка ад нармальнай. Таму вельмі спадзяемся,  што  ў райспа­жыў­таварыстве знойдуць магчымасць устанавіць у магазіне кандыцыянер.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКАХ: старшы прадавец Вольга НАВУМЧЫК; прадаўцы Чарнянскага магазіна Таццяна ЯКІМУК і Зоя ІГНАЦЮК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


unc-mps.com.ua

www.russ-love.com

www.agroxy.com/elevators
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!