Каб моцнай была маладая сям’я

Амаль дзесяць гадоў пры раённым камітэце ГА “БРСМ” і аддзеле загса Маларыцкага райвыканкама дзейнічае клуб маладой сям’і. Ён — добрая магчымасць для зносін, пераймання станоўчага сямейнага вопыту, неабходных кансультацый. Нядаўна ў клубе прайшоў чарговы вечар-сустрэча “Мая сям’я”. Сем’і, якія ўваходзяць у савет клуба, змаглі сабрацца за “круглым сталом” і за чаяпіццем абмяняцца думкамі, абмеркаваць планы далейшай работы клуба.
— Хацелася б, каб клуб быў пляцоўкай для адпачынку, творчага і духоўнага развіцця маладых пар, каб ён дапамагаў маладым сем’ям адаптавацца ў сучасным грамадстве. Усё гэта неабходна сёння для прафілактыкі разводаў, павышэння статусу сям’і, узроўню культуры ўзаемаадносін і выхавання ў сем’ях дзяцей, — акрэслівала асноўныя задачы клуба начальнік аддзела загса Наталля Камянчук. Для актывізацыі работы клуба было прапанавана праводзіць сустрэчы маладых сямей з урачамі, псіхолагамі, сем’ямі-юбілярамі, якія могуць падзяліцца вопытам, даць свае рэцэпты сямейнага шчасця, а таксама арганізоўваць майстар-класы, конкурсы, турніры.
Пакуль дарослыя абмяр­коўвалі планы на будучае, атрымлівалі кансультацыі спецыяліста загса па пытаннях шлюбна-сямейнага заканадаўства і парады псіхолага, дзеці, якія прыйшлі на пасяджэнне клуба маладой сям’і разам з мамамі і татамі, паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў, а затым усе разам бацькі і дзеці стваралі калажы на тэму “Сям’я”.
Святлана МАКСІМУК.

НА ЗДЫМКУ: у час вечара-сустрэчы ў клубе маладой сям’і.

Фота
Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 42 от 3.06.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


surrogacycmc.com

http://www.kapli.kiev.ua

www.adulttorrent.org/details/pandemonium_slash_princess_sakura