Аптэчка дачніка

Прыйшло лета, а разам з ім і дачна-адпускны сезон. Ніхто не ведае, якія нечаканасці могуць падсцерагаць на дачы. Парэзы, удары, болі ў сэрцы, атручванні… Памятайце, што ўдалечыні ад горада не так проста атрымаць хуткую медыцынскую дапамогу. Таму кожнаму вельмі важна мець да дачы аптэчку з неабходнымі лекавымі сродкамі, якая можа стаць сапраўдным “выратавальным кругам”.
Што варта пакласці ў аптэчку? Лекі пры сардэчным болі; сродкі пры парушэнні стрававання і расстройствах кішэчніка; спазмалітычныя і болесуцяшальныя сродкі; лекавыя сродкі, якія рэкамендуюцца пры болі і адчуванні цяжару ў нагах; рэпеленты і сродкі пры ўкусах насякомых.
Дачнікі нярэдка пераграваюцца на сонцы. Каб не справакаваць сардэчны прыступ, абвастрэнне гіпертанічнай хваробы, працуючы, абавязкова прыкрывайце ад сонца галаву. Людзям, у якіх “скача” ціск, трэба мець на дачы танометр. З ударамі, драпінамі і іншымі непрыемнымі дробязямі дапамогуць справіцца «зялёнка», ёд, перакіс вадароду, стэрыльны бінт, вата і бактэрыцыдны пластыр. Не лішнімі будуць пры “дачным адпачынку” і сродкі ад алергіі. Яна можа падкрасціся раптоўна і быць не толькі лекавая, але і на ўкусы насякомых. Калі вы пакутуеце ад хранічных захворванняў, абавязкова пакладзіце ў аптэчку рэкамендаваныя ўрачом лекі, якія вы рэгулярна прымаеце.
І яшчэ адна парада. Пастарайцеся не ездзіць на дачу па адным. Добра, калі побач будзе блізкі чалавек, які, калі нешта здарыцца, зможа аказаць першую медыцынскую дапамогу.
У нашых аптэках фармацэўты-спецыялісты дадуць вам кансультацыі, дапамогуць з выбарам лекаў і іншых сродкаў для хатняй аптэчкі. Калі ў ёй будзе ўсё неабходнае, можаце не сумнявацца, што ў любой непрадбачанай сітуацыі вам і вашым блізкім будзе аказана неабходная дапамога.
Здароўя вам і добрага ўраджаю!
Наталля ГАНЧАРЭНКА, загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі № 14.

Опубликовано ГЧ № 43 от 7.06.17 г.

Добавить комментарий


http://agroxy.com

geotel a1
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!