Поспех юных навукоўцаў

На базе СШ №15 г.Брэста адбылася абласная навукова-практычная канферэнцыя па філалагічных дысцыплінах “Ад творчасці настаўніка – да творчасці вучня”. Традыцыйнае мерапрыемства ставіла мэту: далейшае развіццё пазнавальнай, навуковай і даследчай дзейнасці вучняў агульнаадукацыйных устаноў. У канферэнцыі прынялі ўдзел і маладыя Ламаносавы Маларытчыны.  У секцыі “Беларуская мова і літаратура” (усяго было заслухана 18 работ) са сваёй навуковай працай “Асаблівасці гаворкі вёскі Хаціслаў” выступіла Алена Лявонава, вучаніца 10 “А” класа раённай гімназіі, у секцыі “Руская мова і літаратура”  (заслухана 24 работы) – Іван Бурштын, вучань 9 класа Ляхавецкага д/с-СШ (кіраўнік – Наталля Сакалюк), які даследаваў асноўныя матывы паэзіі вязняў гета. Па выніках інтэлектуальнага спаборніцтва (у склад кампетэнтнага журы ўваходзілі кандыдаты навук з БрДУ імя А.С.Пушкіна і Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі) работы Алены і Івана ўдастоены дыпломаў другой ступені.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Алена Лявонава – уладальніца дыплома другой ступені.
Фота аўтара.

Поспех юных навукоўцаў: 1 комментарий

  • 07.01.2011 в 10:38 дп
    Permalink

    молодец Ленка)

Добавить комментарий


ka4alka-ua.com

https://topobzor.info

https://velotime.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!