“Чытай і стань лідарам!”

Ва ўсе часы дзіцячая бібліятэка была цэнтрам далучэння дзяцей да чытання. У апошнія гады гэтаму садзейнічае праектная дзейнасць.
Прыкладам з’яўляецца рэалізаваны ў лютым-маі 2017 года конкурсна-літаратурны праект “Чытай і стань лідарам!”. Удзельнікамі яго былі вучні 3 “Б” класа СШ №1. Супрацоўнікі бібліятэкі сумесна з настаўніцай Вікторыяй Аляксандраўнай Астапук складалі спісы літаратуры для чытання. У рамках рэалізацыі праекта былі праведзены свята “Необъятен и велик мир волшебный детских книг» (па творчасці В. Драгунскага), турнір знаўцаў “С чего начинается дружба?” (па творчасці М. Носава), брэйн-рынг “Приглашаем в хоровод книжных приключений” (па творчасці Я. Шварца, М. Зошчанкі, В. Гаршына і іншых аўтараў). Па выніках мерапрыемстваў і на аснове аналізу чытацкіх фармуляраў былі вызначаны лідары чытання. Гэта – Аляксандра Алесік, Вера Лямачка, Ангеліна Максімук, Валерыя Сахарчук, Таццяна Данількевіч, Павел Панасюк, Аніта Бурштын. Праект, які быў рэалізаваны, садзейнічаў не толькі далучэнню школьнікаў да чытання, але і выхаванню ў іх такіх якасцей, як добрыя адносіны да людзей і прыроды, сяброўства, павага да старэйшых, уменне даваць адзнаку сваім учынкам.
А з 20 чэрвеня дзіцячая бібліятэка запрашае вучняў 1-5 класаў прыняць удзел у конкурсным летнім праекце “Па планетах кніжнага лета”. Вынікі яго будуць падведзены ў канцы жніўня. Чакаем і жадаем поспеху!
Таццяна КРЫСІНА, загадчыца дзіцячай бібліятэкі.
НА ЗДЫМКУ: пераможцы конкурсу.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 43 от 7.06.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://ailavita.com.ua

масла mobil 1

learn more best-cooler.reviews