Праца на вынік

Галоўны аграном сельскагаспадарчага ўнітарнага прад­прыемства”Савушкіна” Аляксандр Бубенчык, які прыязна згадзіўся паехаць разам з намі на поле, дзе праводзяць хімічную апрацоўку кукурузы, удакладняў, што работы гэтыя ўжо амаль заканчваюць, хаця кукуруза, што сеялі сёлета на сілас і на зерне, займае плошчу 2208 гектараў.

Своечасова і хутка прапалоць вялікую плошчу цеплалюбівай культуры дапамагло многае. Па-першае, у гаспадарцы ёсць спецыяльны агрэгат ”Техома”, які мае магчымасць захапіць адразу плошчу ў 24 метры; па-другое, не пашкадавалі ў гаспадарцы сродкаў і набылі дарагі хімічны прэпарат, дзякуючы якому эфект настае з першага разу; па-трэцяе, выйграюць тут з часам і таму, што самому механізатару па ваду не трэба ехаць: яе падвозяць у поле; па-чацвёртае, на хімпраполцы заняты механізатар з багатым вопытам такой работы. Ну а самае галоўнае — умелая арганізацыя працы.
— Людзі, якія заняты на сельгасработах, — тлумачыў галоўны аграном, — добра ведаюць, што расслабляцца не трэба ні на секунду. “Рабочы час – рабоце” — гэта іх асноўнае правіла.
…Механізатар Ігар Лонеў, які толькі што закончыў хімпраполку на адным з участкаў, спяшаўся пераехаць на наступны. Просім прабачэння і спыняем яго ўсяго на некалькі хвілін. Цікавімся, ці прывык да новага агрэгата, раней жа хімпраполку праводзіў на МТЗ. Ігар Васільевіч задаволена тлумачыць, што новы агрэгат-супер! Найбольшая яго перавага — клімат-кантроль, дзякуючы чаму механізатар максімальна абаронены ад шкодных рэчываў. А гэта немалаважна. Прыемна было чуць, што і вадзіцель Дзмітрый Аўдзяюк, які падвозіць ваду, стараецца не падводзіць механізатара.
Ірына КАСЦЕВІЧ.

На здымках: меха­нізатар Ігар Лонеў удакладняе ў галоўнага агранома Аляксандра Бубенчыка, на якое поле неабходна пераязджаць; хімпраполка кукурузы.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 44    10.06.17 г.

Добавить комментарий


https://www.best-cooler.reviews/

http://h-school.kiev.ua/

np.com.ua/holodilnoe-oborudovanie/lari-morozilnye.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!