Вясёлы “Каламбур”

У дзяржаўнай установе адукацыі “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” больш за 15 гадоў дзейнічае ўзорны калектыў “Каламбур”, кіруе якім Валянціна Уладзіміраўна Самуйлік. На працягу ўсяго гэтага часу ўдзельнікі радавалі гледача такімі спектаклямі, як “Новыя прыгоды Нязнайкі і яго сяброў”, “Чараўніцтва старога люстэрка”, “Фядорына гора” і іншыя.
Кожныя тры гады калектыў пацвярджае сваё званне, як было і сёлета. Нядаўна такое пацвярджэнне прайшло на базе УА “Брэсцкі абласны дзяржаўны цэнтр маладзёжнай творчасці”. Журы і гледачам “Каламбур” прадставіў музычны спектакль “Крылцы для Дзюймовачкі”, які здзівіў сваімі сцэнічнымі касцюмамі, музычным суправаджэннем і захапляльным сюжэтам. Ганарымся сваім калектывам “Каламбур”!
Таццяна ЛАПЦЕВА, намеснік дырэктара раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
НА ЗДЫМКАХ: у час выступлення.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 44 от 10.06.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий