На памяць – алея туй

У дзіцячым садзе № 6 шмат добрых традыцый. Пачатак яшчэ адной заклалі бацькі і дзеці выпускной інтэграванай групы з іх педагогамі Таццянай Васільеўнай Лышчык і Таццянай Васільеўнай Жышкевіч. У знак удзячнасці дзіцячаму саду і ў памяць аб выпуску дзяцей бацькі вырашылі зрабіць падарунак – азеляніць тэрыторыю. За грошы, якія былі выручаны за здадзеную макулатуру, яны набылі саджанцы туі.
— Дзеці пойдуць у школу. І ўсё роўна будуць забягаць у госці ў свой любімы садок. І паглядзяць, як расце іх алейка дрэў. Мы хацелі паказаць дзецям, якая гэта карпатлівая праца – пасадзіць дрэва і выгадаваць яго. Толькі асабісты ўдзел у такой акцыі дапаможа выхаваць у іх беражлівыя адносіны да прыроды, — разважалі бацькі.
Пройдзе час. Дзеці вырастуць. За гэтыя гады саджанцы стануць прыгожымі дрэвамі. Калі-небудзь, наведваючы садок, былыя выхаванцы скажуць: “Гэта тыя дрэвы, якія мы садзілі разам з бацькамі”. Няхай яны радуюць усіх –дарослых і дзяцей. Бо дзіцячы сад – неад’емная частка нашага любімага горада.
Ларыса ДЭЙНАК.
НА ЗДЫМКУ: бацькі і дзеці разам садзяць алею туй.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 45 от 14.06.17г.

Добавить комментарий


www.profvest.com

dohaglobalinv.com

https://progressive.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!