Іх хвіліна славы

На базе Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці прайшоў фінал V адкрытага абласнога маладзёжнага конкурсу “Твая хвіліна славы” пад дэвізам “Думай! Рашай! Твары!”
Сярод фіналістаў творчага спаборніцтва і танцавальны калектыў «Серпанцін» Маларыцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік Аляксандра Вашчынчук) у складзе Вікторыі Жыгалавай, Дар’і Іолап, Лізаветы Каламіец, Ангеліны Саўчук, Віялеты Сіжук і Стаса Палянскага (усе — вучні Маларыцкай раённай гімназіі). У намінацыі «Харэаграфія» (узроставая катэгорыя 13-16 гадоў) маларытчане ўзнагароджаны Дыпломам I ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. На суд журы калектыў прадставіў эстрадны танец «А досвіткі тут ціхія…»
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: танцавальны калектыў “Серпанцін”.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 45 от 14.06.17г.

Добавить комментарий


http://www.best-cooler.reviews/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!