У вёску да чытача

Часта на дарогах раёна можна ўбачыць белы мікрааўтобус з надпісам на дзверцах “Перасоўная бібліятэка”. Бібліобус, як фармат бібліятэкі на колах, можа здзівіць хіба што гарадскога жыхара. Для сельскай мясцовасці ён стаў звыклым атрыбутам, такім жа, як праца паштальёна або аўталаўкі.

Сёлета ў чэрвені стартавала абласная акцыя “З кніжкай на колах”, да якой далучылася і Маларыцкая перасоўная бібліятэка. Сёння яна абслугоўвае 328 чытачоў, 30 з іх – дзеці. У бібліятэцы на колах — каля трох сотняў мастацкіх кніг рознай накіраванасці: фантастычная літаратура, дэтэктывы, жаночыя раманы, гістарычныя вестэрны, казкі, аповесці, апавяданні для дзяцей, а таксама перыядычныя выданні – газеты і часопісы. Фонд бібліобуса складае 2299 экзэмпляраў кніг і 1698 экзэмпляраў часопісаў рознай тэматыкі. Гэта “Хозяин”, “Сад, огород – кормилец и лекарь”, “Гаспадыня”, “Народный доктор”, “Врата небесные” і іншыя. Фонд перыядычна абнаўляецца. Пры гэтым улічваюцца запыты кожнага чытача. Пажаданні вяскоўцаў фіксуюцца ў сшыткі папярэдніх заказаў з той мэтай, каб у наступны раз у аддалены куток Маларытчыны прывезці літаратуру, якая будзе адпавядаць індывідуальным прыхільнасцям чытачоў. Вяскоўцы нярэдка тэлефануюць нам і просяць прывезці нейкую спецыяльную літаратуру, бо ў фондзе бібліобуса яе не так і многа. Усе просьбы чытачоў дазваляюць выконваць фонды кнігасховішча і аддзела абслугоўвання раённай бібліятэкі.
На сённяшні дзень функцыянуе 8 маршрутаў, яны ахопліваюць 21 вёску, дзе адсутнічаюць стацыянарныя бібліятэкі. Перыядычнасць наведвання населеных пунктаў – раз у месяц. Вельмі прыемна, што нас у вёсках чакаюць. Ёсць тыя населеныя пункты, а іх добра вывучыў вадзіцель мікрааўтобуса Сяргей Іванавіч Антанюк, куды едзем з задавальненнем і цікавасцю. Сярод іх — Сушытніца, Старое і Новае Забалацце, Брадзяцін, Нікольскае. Увогуле, у кожнай вёсцы ёсць верныя сябры кнігі, якія чакаюць бібліобус, не прапускаюць ніводнага выезду. У іх ліку Міхаіл Пятровіч Смаль і Канстанцін Пятровіч Галавійчук з вёскі Сушытніца, Вольга Сцяпанаўна Смаль і Ганна Васільеўна Смаль з вёскі Талочна, Яўгенія Васільеўна Хроль і Ганна Пятроўна Ківачук з Карпіна, Васіль Савельевіч Шалковіч і Таццяна Мікітаўна Прыходзька з вёскі Нікольская, Людміла Пятроўна Свістун і Ніна Сямёнаўна Шульжык з Галёўкі, Галіна Рыгораўна Аўтухова і Еўдакія Васільеўна Грашук з вёскі Брадзяцін, Ніна Сцяпанаўна Назарава і Віктар Аляксеевіч Хатынюк з Багуслаўкі, Еўдакія Іванаўна Багрынцава і Ніна Мікітаўна Кардзялюк з Новага Забалацця, Іван Сцяпанавіч Дрэмук і Таццяна Юр’еўна Уласюк са Старога Забалацця, Ганна Іванаўна Новікава і Віктар Пятровіч Федасюк з Гор, Сафія Еўдакімаўна Андраюк, Іван Герасімавіч Луцюк з в. Грушка, Святлана Вячаславаўна Мельнічук і Валянціна Віктараўна Хівук з вёскі Печкі, Лідзія Анатольеўна Матусевіч і Вера Севасцьянаўна Юхімук з в. Ужова, Алена Пятроўна Самасюк (1930 года нараджэння) – самая старэйшая чытачка бібліобуса са Старых Борак, Таццяна Максімаўна Горнік з Новых Борак, Валянціна Мікалаеўна Мішчук, Надзея Іванаўна Грузінская з вёскі Отчына, Еўдакія Аляксандраўна Самасюк, Уладзімір Іванавіч Галацэвіч з Асавой, Таццяна Уладзіміраўна Шаламай, Марыя Іванаўна Федарчук з Мысляч, Анатоль Сцяпанавіч Бягеза і Юлія Цімафееўна Ярмалюк з вёскі Перавое, Васіль Андрыянавіч Сай і Ніна Пятроўна Сай з вёскі Добрае, Ніна Пятроўна Жук і Леанід Васільевіч Галянчук з вёскі Дрочава, Сцяпан Іванавіч Максімук і Іван Іванавіч Кручык з Хмялёўкі.
Практычна кожны чарговы раз, калі бібліобус прыязджае ў вёскі, становіцца больш чы­тачоў. І за год сям’я іх намнога павялічваецца. Трэба сказаць, што перасоўнай бібліятэцы чытачы вельмі ўдзячныя. Што адметна, у нас няма чытачоў-даўжнікоў. На маю думку, сельскі чытач больш адказны, чым гарадскі. Нават, калі ён не дачытае кнігу, нясе паказаць, што яна ёсць у наяўнасці, што яе не згубілі.
За тыя шэсць гадоў, на працягу якіх працуе бібліобус для вяскоўцаў мы сталі «сваімі». Работнікі сельгаспрадпрыемстваў, пенсіянеры любяць пагутарыць з бібліятэкарам пра жыццё, падзяліцца сваімі праблемамі і радасцямі. Усіх чытачоў ведаем, як кажуць, “у твар”, памятаем іх імёны і прозвішчы, у курсе, хто дзе працуе, у якім доме жыве. Да вяскоўцаў, якія выхоўваюць маленькіх дзяцей ці з-за ўзросту альбо хваробы не могуць выйсці да бібліобуса, бібліятэка на колах пад’язжае да самага дому. Нас чакаюць не менш, чым аўтакраму. Тэлефануюць, пытаюцца, калі прыедзем. Праўда, цяпер лета, а з ім у вяскоўцаў і больш клопатаў: хто — у агарод, хто — па ягады. Але ўсё роўна аматары кнігі знаходзяць час для чытання вечарам. Калі былі нядаўна ў вёсках выдала каля 120-ці экзэмпляраў кніг і часопісаў, а зімой бывае да трохсот кніг і часопісаў.
Хочацца сказаць дзякуй усім нашым чытачам за тое, што знаходзяць час і магчымасць наведваць нас, дзяліцца прачытаным і нешта прапаноўваць. Работнікі бібліобуса і далей будуць рабіць усё магчымае, каб задавальняць запатрабаванні і пажаданні вяскоўцаў. А хто яшчэ не чытач бібліобуса – прыходзьце да нас, калі мы прыязджаем у вашу вёску, і вы не пашкадуеце!
Алена ЗІНЧУК,
бібліятэкар бібліобуса.

Опубликовано ГЧ № 45 от 14.06.17г.

Добавить комментарий


steroid-pharm.com/igf-1-lr3.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!