Што ведаюць пра вайну нашы дзеці?

Вайна даўно ў мінулым, і самае малодшае пакаленне з цяжкасцю разумее, што азначаюць помнікі салдатам, навошта воінам увогуле патрэбна зброя? Расказваць пра гэта ім трэба простай, зразумелай, дасціпнай мовай, так, каб яны ні ў якім разе не ўспрымалі гэта як сумны ўрок, а зацікавіліся, пранікліся, зразумелі. Гэта і пастараліся зрабіць у Маларыцкім дзяржаўным дзіцячым яслях-садзе № 5.

Як растлумачыць дзецям, што вайна – гэта не гульня? Каб нешта зразумець, трэба яго перажыць эмацыянальна. Вось і пастараліся супрацоўнікі дзіцячага сада стварыць для хлопчыкаў і дзяўчынак атмасферу 40-ых гадоў мінулага стагоддзя. Атрымалася гэта з дапамогай адзення тых гадоў, у якое былі апрануты ўсе работнікі сада: сукенкі “ў гарошак”, белыя панчохі, заплеценыя ў косы стужкі, кветка “Вялікай Перамогі” на грудзях, а яшчэ з дапамогай песень ваенных гадоў, фотавыстаўкі герояў вайны – прадзедаў выхаванцаў. У гэтай атмасферы дзеці і бацькі з самага ранку. А потым у кожнай групе прайшлі тэматычныя заняткі. Дзеці пачулі расказ пра тое, якой нялёгкай цаной дасталася Перамога, як мужна абаранялі Радзіму героі. А яшчэ хлопчыкаў і дзяўчынак чакала святочнае мерапрыемства. Краналі душу выступленні не толькі выхаванцаў і работнікаў дзіцячага сада, але і бацькоў. Песні пад гітару і баян, вершы пра вайну, “Вальс у міноры” ў выкананні дзяцей, “Майскі вальс”, які закружыў дарослых, – кожны з прысутных мог адчуць подых мінулага. Дзіцячы флэшмоб “Радзіма мая”, у час якога ў падтрымку міру ва ўсім свеце ў неба паляцелі паветраныя шары, закрануў да слёз.

Усім, хто арганізоўваў свята, хочацца сказаць ад імя бацькоў вялікі дзякуй. Вы дапамагаеце нам не только выхоўваць ў дзецях дух патрыятызму, але і вызначыць іх адносіны да міру, вучыце суперажываць чужой бядзе. Нашы дзеці павіны ведаць і цаніць тое, што мы цяпер жывем у міры.

Наталля ДЗЯМЧУК,
г. Маларыта.

НА ЗДЫМКУ: у час свята ў дзіцячым садзе.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 45 от 14.06.17 г.

Добавить комментарий


Buy T-400 online in USA

steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!