Пошук, творчасць, поспех!

Пра дасягненні вуч­­­­­­­­­няў Мала­рыц­­­­­­­­­кай дзі­цячай шко­­­лы мас­тацтваў наша га­зе­та пісала не адзін раз. Цяпер на рахунку вучняў гэтай установы — новыя граматы, дыпломы, падзякі, прывезеныя з абласных, рэспубліканскіх, між­­­на­­родных кон­кур­саў і фесты­валяў.

— Наш калектыў у першую чаргу працуе не дзеля перамог, – кажа Ірына Пятрухіна, дырэктар. – Мы імк­немся даць вучням глыбокія і грунтоўныя веды, выпрацоўваем і трывала замацоўваем набытыя ўменні, навыкі, далучаем да прыгожага свету песні, музыкі, танца… Калі заўжды старанна і добрасумленна ставіцца да сваіх абавязкаў, то, напэўна, заваяваныя перамогі на творчых спаборніцтвах – заканамерны і прагназуемы вынік.
Каб зразумець сапраўдную сутнасць мастацтва, гэтым неабходна проста жыць. Свет жа яго, у прыватнасці, музыкі і мастацкага слова, з’яўляецца надзвычай гарманічным, чароўным, прываблівым. Мастацтва ўздзейнічае на любога чалавека. Праўда, тады, калі ігра прыгожая, а слова гучыць па-майстэрску выразна, яны кранаюць. Тады гэта выклікае станоўчыя эмоцыі, зачароўвае.
У Маларыцкай дзіцячай школе мастацтваў сабраўся калектыў аднадумцаў, прафесіяналаў, майстроў сваёй справы. Гэта не проста словы дзеля слоў. Уся плённая праца педагагічнага калектыву пацвярджаецца дасягнутымі высокімі вынікамі. Вось толькі некаторыя з іх.
Удала выступілі на ІІ міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў “Музыкі свет”, які праходзіў у Мінску, выхаванцы выкладчыцы Вольгі Краско. Аляксей Антановіч у намінацыі “Мастацкае чытанне” (8 гадоў) на суд журы прадставіў маналог Таццяны Петрасян “Запіска”. Ён узнагароджаны Дыпломам лаўрэата І ступені. У гэтай жа намінацыі Вераніка Крэйдзіч за майстэрскае выкананне ўрыўка “Як Соня навучылася размаўляць” з казкі Андрэя Усачова “Разумная сабачка Соня” атрымала Дыплом лаўрэата ІІ ступені. Між іншым, для Аляксея і Веранікі гэта ўжо не першая ўзнагарода за майстэрскае выкананне твораў на сцэне.
Плённым і выніковым у плане атрыманых узнагарод за ўдзел у творчых конкурсах стаў сёлетні сакавік для выкладчыцы Маргарыты Рэянтовіч і яе “музычных зорак” — Маргарыты Федарук і Лізаветы Піліпук (фартэпіянны ансамбль “Сугучча”). Яны прынялі ўдзел у XVI музычным фестывалі “Тыдзень музыкі для дзяцей і юнацтва” (г.Брэст). Дзяўчынкі за свае выступленні былі ўзнагароджаны Дыпломам за высокае выканальніцкае майстэрства. “Сугучча” таксама выступала на ІІІ міжнародным фестывалі-конкурсе “Новыя вяршыні” і атрымала Дыплом І ступені і памятны сувенір.
Маргарыта Федарук прымала ўдзел у Х абласным адкрытым конкурсе “Крынічка” (г.Баранавічы). Па яго выніках дзяўчынка ўзнагароджана Граматай. Маргарыта Федарук таксама ўдзельнічала ў ІІ рэспубліканскім конкурсе юных піяністаў імя В.М.Кузменка (г.Мінск). За выступленне ў малодшай групе яна ўзнагароджана Граматай і памятным падарункам. За ўдзел у VI рэспубліканскім конкурсе піяністаў імя Л.І.Марголінай (г.Мінск) Маргарыта Федарук атрымала Грамату.
Другая вучаніца Маргарыты Сяргееўны Рэянтовіч – Лізавета Піліпук – за выступленне ў І Рэспубліканскім адкрытым фестывалі-конкурсе фартэпіяннай музыкі “Музычныя іскрынкі” (г.Клецк) узнагароджана Дыпломам і памятным падарункам.
Парадавала сваім выступленнем на VIII адкрытым абласным фестывалі-конкурсе юных піяністаў “Кантабіле” Кацярына Бурштын. У намінацыі «Сольнае выступленне» яна была адзначана Граматай. Дыпломам таксама быў адзначаны фартэпіянны ансамбль “Сугучча”.
— З чаго складаецца поспех выступленняў вашых вучняў на розных творчых конкурсах? – цікаўлюся ў Вольгі Краско і Маргарыты Рэянтовіч.
— З карпатлівай што­дзённай працы, — кажа Вольга Васільеўна. – А яшчэ кожны дзень — пастаянны пошук, няспынная творчасць, развіццё творчых здольнасцяў вучняў. Толькі так можна дасягнуць поспеху! А яшчэ павінен быць добры настрой, бо гэта аснова выніковай работы педагога.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Вольга Краско і Маргарыта Рэянтовіч са сваімі “творчымі” зоркамі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 45 от 14.06.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


раскрутка сайтов в интернете

винстрол цена

profvest.com/