СЛУХАЦЬ — ЗНАЧЫЦЬ РАЗУМЕЦЬ

Узаемаадносіны бацькоў і дзяцей — тэма вечная і важная. Дапамагчы знайсці паразуменне ў сем’ях, у якіх ёсць праблемы зносін, імкнуцца спецыялісты раённага сацыяльна-педагагічнага Цэнтра. Яны часта праводзяць заняткі псіхолага-педагагічнага трэнінгу. Запомняцца, напэўна, надоўга адны з такіх, што называліся “Дыялог аб галоўным”. На заняткі былі запрошаны бацькі, у чыіх сем’ях ёсць цяжкасці ў фарміраванні дзіцяча-бацькоўскіх адносін.

Арганізатары ставілі мэту выпрацаваць уменні і навыкі актыўнага слухання, разумення сваіх пачуццяў. Як правіла, у працэсе зносін з дзецьмі ўзнікаюць пытанні, якія звязаны з няўменнем правільна слухаць і чуць дзіця. У форме гульні на канкрэтных прыкладах бацькі адпрацоўвалі практычныя навыкі дыялогу з дзецьмі і вызначылі некалькі тыпаў выказванняў дарослых у адрас свайго дзіцяці, што перашкаджаюць актыўнаму слуханню.
Сацыяльны педагог ў якасці хатняга задання прапанавала бацькам правесці дзень у сваёй сям’і без слоў крытыкі і папрокаў. Іх трэба было замяніць на словы пахвалы з любой нагоды, а потым прааналізаваць паводзіны дзіцяці.
У канцы заняткаў удзель­нікам трэнінгу было прапанавана пабудаваць “Дом шчаслівай сям’і”. На аркушы паперы яны намалявалі дом, на падмурку якога кожны напісаў асноўныя складаемыя шчаслівай сям’і.
Бацькі, для якіх у сацыяль­на-педагагічным Цэнтры рэгулярна арганізоўваюць заняткі, вучацца будаваць нармальныя адносіны з дзець­мі, лепш разумець іх.
Вераніка Дробат, сацыяльны педагог ДУА “Маларыцкі раённы сацыяльна-педа­гагічны Цэнтр”.
На здымку: у час псіхо­лага-педагагічнага трэнінгу.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 45 от 14.06.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


sledoc.com.ua

обращайтесь 13.ua

https://imagmagnetsns.ua