“ПАЙШЛА” ЯГАДА

Першыя 4 тоны сакавітай і смачнай салодкай ягады — клубніц закупілі на ААТ”Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат”. Ехаць па іх давялося ў Лунінецкі раён, які, можна сказаць, даўно спецыялізуецца на вырошчванні гэтай ягады і дзе яна родзіць кожны год, як нядрэнна ўрадзіла і сёлета.

Начальнік тэхналагічнага аддзела камбіната Валянціна Грыгарук удакладніла, што і сёлета, як і ў папярэднія гады, будуць вырабляць пюрэ з яблыкаў і клубніц з цукрам, нектар яблычна-клубнічны з мякаццю, пюрэ з бананаў і клубніц, а таксама варэнне — гэтая прадукцыя, як і іншая, карыстаецца немалым попытам у спажыўца.
Усяго прамыслоўцы плануюць нарыхтаваць і перапрацаваць больш чым 50 тон салодкай і смачнай ягады.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымках: на камбінаце гатовы да перапрацоўкі клубніц, першыя партыі якіх ужо закупілі.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 47 21.06.17г.

Добавить комментарий


Заказать ковры с высоким ворсом.
портфель инвестора

www.profvest.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!