НАШАЙ ДРУЖБЕ — 60 ГАДОЎ

Мая мама і мама майго сябра Валерыя Кісялевіча былі аднагодкамі, разам вучыліся ў школе. Атрымалася так, што і мы, дзеці іх, равеснікі. Разам з Валерам хадзілі ў дзіцячую дашкольную ўстанову, а затым сталі аднакласнікамі. Як і кожны з нас тады,  Валера марыў паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову, набыць добрую спецыяльнасць. Ён з маленства выдзяляўся сярод сваіх аднагодкаў настойлівасцю, упартасцю ў добрым сэнсе гэтага слова. Былі ў яго характары і многія іншыя якасці, якія давалі падставу меркаваць, што Валера не толькі абавязкова даб’ецца свайго, ажыццёвіць мару, але і верагодна будзе кіраўніком: ніхто не мог пераўзысці майго сябра па арганізатарскіх здольнасцях.

Так і атрымалася. Калі мы ў 1971 годзе закончылі школу, Валера паступіў у Мінскі політэхнічны інстытут, дзе набыў жаданую спецыяльнасць. На работу яго накіравалі ў Барысаў, але праз нейкі час прапанавалі паехаць у Ленінград (так тады называўся цяперашні Санкт-Пецярбург) і добрую пасаду — генеральнага дырэктара ”Расавіякосмас”. 5 гадоў таму назад Валерыя Кісялевіча перавялі ў Маскву, дзе і цяпер працуе тэхнічным дырэк­тарам ”Мораграсервісагат”.
Але не пра гэта мне хацелася сказаць. Нягледзячы на тое, што Валера займаў і займае высокія пасады, ён вельмі сціплы і просты чалавек. На працягу 60 гадоў наша з ім дружба не перарывалася. Мы пастаянна зносіліся, а калі Валера прыязджаў у родны горад, а ён часта наведваў сваіх бацькоў, сваякоў, заўсёды знаходзіў час, каб зайсці хоць на некалькі хвілін і да мяне. І хоць гавораць, што жаночая дружба больш трывалая, перакананы, што такой яна можа быць і паміж мужчынамі. Зносіцца з Валерам мы можам на самыя розныя тэмы. І сакрэтаў у нас ніякіх няма. Мы шчыра давяраем адзін аднаму ўсе свае тайны. Валера — вельмі надзейны сябар. А яшчэ я ведаю, што ён такі ж надзейны сем’янін:муж, бацька, дзядуля.
Рос мой сябар і выхоўваўся ў сям’і інтэлігентаў: мама яго Марыя Сцяпанаўна Кісялевіч настаўнічала ў першай гарадской школе, тата Павел Дарафеевіч працаваў тэхнолагам у раённым камбінаце бытавога абслугоўвання насельніцтва. Добрыя яны былі людзі. Я ніколі не саромеўся зайсці да іх дамоў, бо ведаў, што мяне тут сустрэнуць і прымуць як роднага. Больш таго, як у выхаванага чалавека ў Валеры я вучыўся самым добрым якасцям. Мне хацелася быць падобным на яго, бо добра ведаў, што мой сябар — з ліку рэдкіх і на сціпласць, і на шчырасць, і на чуласць, і на адданасць.
* * *
Год назад Валерый Кісялевіч абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў красавіку гэтага года — доктарскую.
Яўген Ляўчук.
На здымку: Валерый Кісялевіч.

Опубликовано ГЧ № 47 от 21.06.17 г.

 

Добавить комментарий


www.niko-centre.kiev.ua

webterra.com.ua/sozdat-internet-magazin/

www.start-sport.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!