У цэнтры ўвагі

Рашэннем Маларыцкага райвыканкама зацверджаны план мерапрыемстваў па выкананні задач падпраграмы 2 “Ахова працы” на 2016-2020 гады па Маларыцкім раёне. Асноўнымі яе накірункамі з’яўляюцца паляпшэнне умоў і аховы працы работнікаў, зніжэнне вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў. За мінулы год на тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыю вытворчасці арганізацыямі раёна затрачана 788 тыс. руб., на паляпшэнне ўмоў працы работнікаў, зніжэнне ўздзеяння шкодных ці небяспечных вытворчых фактараў – 456 тыс. руб.

Пытанні аховы працы былі ў цэнтры ўвагі і падчас раённага Дня аховы працы, які прайшоў на мінулым тыдні. У яго рабоце прынялі ўдзел Мікалай Шум, старшыня райвыканкама, і яго намеснікі, Пётр Губей, старшыня раённага Савета дэпутатаў, Міхаіл Ганчар, галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў Маларытчыны, а таксама спецыялісты, якія адказваюць за ахову працы на месцах.
Удзельнікі раённага Дня аховы працы наведалі Гвозніцкае лясніцтва. Тут Аляксандр Зелянко, дырэктар Маларыцкага лясгаса, расказаў пра стварэнне належных умоў працы, арганізацыю перадзменнага медагляду, кантроль на аб’ектах. У ААТ “Гвозніца” Іван Цымбаліст, дырэктар, засяродзіў увагу прысутных на стварэнні бяспечных умоў пры рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі. Валерый Масюк, начальнік Маларыцкай ПМК-20, гаварыў пра тое, як ствараюцца бяспечныя ўмовы працы ў будаўніцтве, як паляпшаюцца ўмовы працы і быт будаўнікоў.
Падчас пленарнага пасяджэння, якое правёў Мікалай Шум, старшыня райвыканкама, размова ішла пра работу па прафілактыцы вытворчага траўматызму. Былі заслуханы выступленні Эдуарда Кандзярэшкі, намесніка старшыні райвыканкама, старшыні раённай камісіі па ахове працы, Уладзіміра Кляцко, галоўнага ўрача Маларыцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Дзяніса Лебедзева, намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, Мікалая Дубача, начальніка Маларыцкага РАНС, Юрыя Міхайлоўскага, начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду, Юрыя Буйко, рэгіянальнага кіраўніка ТДА “Экспертцэнтр”, Наталлі Бруцкай, метадыста Брэсцкага міжгаліновага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па менеджменту і развіцці персаналу БНТУ.
Вынікі работы раённага Дня аховы працы падвёў М.М.Шум.
* * *
Эдуард Кандзярэшка, намеснік старшыні райвыканкама, адзна­чыў, што на Маларытчыне назіраецца тэндэнцыя па зніжэнні колькасці няшчасных выпадкаў на вытворчасці. У 2016г. у раёне іх здарылася тры, за сту­дзень — май 2017г. не зафіксавана. Аналіз няшчасных выпадкаў, якія мелі месца за апошнія 5 гадоў, паказвае, што асноўнымі іх прычынамі з’яўляюцца: парушэнне патрабаванняў інструкцый па ахове працы, допуск да работы асоб без папярэдняга навучання, інструктажу і праверкі ведаў, асабістая неасцярожнасць пацярпелых, непрымяненне па­цярпелымі выдадзеных сродкаў індывідуальнай аховы і інш.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: падчас правядзення раённага Дня аховы працы.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 47 от 21.06.17г.

Добавить комментарий


etalon.com.ua/

https://kompozit.ua

качественная мебель
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!