Прыём у гонар алімпійскага чэмпіёна

На здымку на пярэднім плане — Леанід Тараненка, чэмпіён ХХII Алімпійскіх гульняў, якія праходзілі ў Маскве з 19 ліпеня па 3 жніўня 1980г., і Людміла Гумінская, загадчыца Маларыцкага раённага аддзела народнай адукацыі.

— Урачысты прыём у гонар Леаніда Аркадзьевіча быў наладжаны ў райкаме партыі, — успамінае Людміла Адамаўна. – На ім прысутнічаў Лявонцій Адамавіч Іўчын, першы сак­ратар РК КПБ, а таксама прадстаўнікі органаў мясцовай улады, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый. Сустрэча адбылася хутка пасля “залатога” выступлення нашага земляка на Алімпійскіх гульнях. Леанід Аркадзьевіч расказваў прысутным пра сябе, пра тое, як ён ішоў да перамогі, адказваў на шматлікія пытанні.
Пасля алімпійскі чэмпіён наведаў СШ №2 райцэнтра, сустрэўся з вучнямі і настаўнікамі гэтай установы адукацыі.

* * *
Пачаткам узыходжання да вяршынь спартыўнага Алімпа Леаніда Тараненкі стала яго ўдалае выступленне ў 1974г. у Барысаве падчас рэспубліканскага першынства добраахвотнага спартыўнага таварыства “Ураджай”.
Першым трэнерам будучага алімпійскага чэмпіёна стаў Пётр Паўлавіч Сацюк. У 1969г. ён па ўласнай ініцыятыве арганізоўвае секцыю цяжкай атлетыкі на базе дзіцячай спартыўнай школы Маларыты. Пётр Сацюк на трэніроўках і заўважыў Леаніда Тараненку, які часта прыходзіў у спартыўную залу. Юнак займаўся гандболам, вольнай барацьбой, самба, лёгкай атлетыкай, а пасля захапіўся культурызмам. Пётр Паўлавіч пераканаў, што юнаку неабходна працаваць на перспектыву і выбраць адзін з алімпійскіх відаў спорту. Так трэнер і перацягнуў Леаніда Тараненку ў цяжкую атлетыку.

Опубликовано ГЧ № 47 от 21.06.17г.

Добавить комментарий


www.niko-centre.kiev.ua

читать дальше xn----7sbajornvhu8c.com.ua

http://apach.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!