Міжнародны турнір

Маларыцкі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці наладжвае міжнародныя сувязі. Асабліва яны выніковыя са спартыўным аб’яднаннем імя Етвыша з горада Дэбрэцэн (Венгрыя). У жніўні мінулага год каманда юных спартсменаў установы прыняла ўдзел у ХХ Міжнародных юнацкіх спаборніцтвах на прызы Кубка імя Етвыша па пляжным валейболе ў г. Дэбрэцэне (Венгрыя). За званне мацнейшай тады змагалася больш за 20 каманд з 10 краін свету.

У мінулым годзе быў заключаны і план мерапрыемстваў па супрацоўніцтве паміж Маларыцкім прафесійным ліцэем і спартыўным аб’яднаннем імя Етвыша на 2016-2019 гады. У яго рамках у пачатку чэрвеня юныя валейбалісткі з Венгрыі пабывалі на Маларытчыне. Яны прынялі ўдзел у Першым адкрытым міжнародным жаночым турніры па валейболе. Ініцыятарам і арганізатарам яго стаў Станіслаў Ляшчук, дырэктар Маларыцкага прафесійнага ліцэя СГВ. На базе ўстановы адукацыі і прайшлі спаборніцтвы. У іх прыняло ўдзел 6 каманд. Брэстчына была прадстаўлена камандамі юных валейбалістак з Брэс­цкага прафесійнага ліцэя чыгуначнага транспарту, Брэсцкага прафесійнага ліцэя лёгкай прамысловасці, Кобрынскага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання, Пінскага прафесійна-тэх­ніч­нага каледжа лёгкай прамысловасці,  Пінскага аграрна-тэхналагічнага каледжа. За Венгрыю вы­ступалі дзяўчаты са спартыўнага аб’яднання імя Етвыша (г.Дэбрэцэн).
У выніковай турнірнай табліцы месцы размер­каваліся так. Першую прыступку заняла каманда Пінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа лёгкай прамысловасці, другую — Пінскага аграрна-тэхналагічнага каледжа, трэцюю – каманда юных валейбалістак з Венгрыі.
У цырымоніі ўзна­га­родж­вання пераможцаў і ўдзельнікаў Першага адкрытага міжнароднага жаночага турніру па валейболе прыняў удзел Аляксандр Жук, першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.
* * *
-На Маларытчыне мы ўпершыню, але, спадзяюся, што не апошні раз, — кажа Самбаці Андраш, кіраўнік каманды, галоўны арганізатар турніру на прызы Кубка імя Етвыша, старшыня валейбольнага саюза адміністрацыйнага цэнтра Хайду-Біхар. – Маларыта нам спадабалася. Гэта чысты, утульны і прыгожы сучасны еўрапейскі горад. У час знаёмства з вашым населеным пунктам мы наведалі гарадскі Дом культуры, раённы цэнтр народнай творчасці, універсальны спартыўны цэнтр “Жамчужына”. Спадабалася і гарадская плошча. Асабліва ўразіла этнадыскатэка, на якой мы пабывалі і якую правёў для нас узорны дзіцячы клуб аматараў фальклору “Вясковая табала” (Хаціслаўскі СДК, кіраўнік Галіна Іванаўна Хомік). Асаблівую падзяку хочацца выказаць Станіславу Яўгенавічу Лешчуку, усяму педагагічнаму калектыву ўстановы адукацыі, якую ён узначальвае, за цёплы прыём, клопат пра нас.
На здымкУ: падчас Першага адкрытага міжнароднага жаночага турніру па валейболе.

Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 47 от 21.06.17г.

Добавить комментарий


https://monaliza.kiev.ua

элитная мягкая мебель
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!