Школа для Сяргея

Абарона паветраных ру­бя­жоў краіны — справа, якая патрабуе высокага пра­фесіяналізму ад ваеннаслужачых. Таму ў любы час года, у любое надвор’е ў 115-м зенітным ракетным палку працягваюцца заняткі па баявой падрыхтоўцы, у час якіх воіны набываюць армейскую навуку, у выніку становячыся сапраўднымі абаронцамі Радзімы.
Сярод іх – Сяргей Ярмалюк, ураджэнец вёскі Перавое. Калі надышоў час ісці ў армію, юнак з жаданнем прыбыў у ваенкамат, бо яшчэ з дзяцінства хацеў служыць, разумеючы, што гэта абавязак кожнага мужчыны.
Службу Сяргей пра­ходзіць у 2-ім зенітным ракетным дывізіёне ды­зелістам-электрыкам. За час службы асвоіў ваенную спецыяльнасць, дасканала валодае зброяй і тэхнікай. Акрамя гэтага, Сяргей асвоіў сумежную спецыяльнасць, удзельнічаў у палявым выхадзе.
— За гэты час я яшчэ больш пера-канаўся, што служыць павінен кожны мужчына, які паважае сябе, бо армія дае не толькі веды і ўменне абыходзіцца з тэхнікай і ўзбраеннем, але і выхоўвае станоўчыя і неабходныя для кожнага чалавека маральныя якасці: рашучасць, адказнасць, добрасумленнасць, гатоўнасць прый­сці на дапамогу, –лічыць Сяргей.
Па яго словах, за час прахо­джання ваеннай службы ён атрымаў добры вопыт, які спатрэбіцца яму ў далейшым жыцці.
Дзяніс БАКУР, намеснік
каман­дзіра дывізіёна
па ідэалагічнай рабоце.
НА ЗДЫМКУ: радавы Сяргей ЯРМАЛЮК.

Опубликовано ГЧ № 48 от 24.06.17 г.

Добавить комментарий


techno-centre.niko.ua

www.teplostar.kiev.ua

farm-pump-ua.com/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!