Цікавае знаёмства

Лета – лепшы час для дзіцячага адпачынку. Разнастаіць яго праграму прапанавалі супрацоўнікі Маларыцкага аддзялення Дэпартамента аховы, запрасілі да сябе на экскурсію вучняў школы № 2 г. Маларыты. Спецыяліст па кадрах Надзея Лышчык азнаёміла дзяцей з гісторыяй стварэння аддзялення аховы, яго асноўнымі задачамі на сучасным этапе, патрабаваннямі, што прад’яўляюцца да кандыдатаў на службу ў органы ўнутраных спраў. Дзеці пабывалі ў спартыўнай зале, з задавальненнем пазаймаліся на сілавым шматфункцыянальным трэнажоры, велатрэнажоры і інш.
Сяргей Кірычук, старшы прапаршчык міліцыі, прадэманстраваў тэхніку, спецыяльныя сродкі і ўзбраенне супрацоўнікаў нарада міліцыі аддзялення аховы, пазнаёміў з асаблівасцямі работы пульта цэнтралізаванага назірання. У час экскур­сіі дзеці ўбачылі валь­еры для часовага знаходжання службова-вышуковых сабак. Перад вучнямі выступіў міліцыянер-кінолаг групы затрымання прапаршчык міліцыі Дзмітрый Цівуноў са службовым сабакам Тамірам.
Дзеці змаглі прымераць на сябе бронекамізэлькі, ахоўныя шлемы, адчуць сябе ў ролі міліцыянера, а ў канцы сустрэчы сфатаграфаваліся на памяць.
Уладзімір КАРАБЧУК, начальнік аддзялення.

НА ЗДЫМКУ: вучні школы № 2 на экскурсіі ў аддзяленні аховы.

Опубликовано ГЧ № 48 от 24.06.1 7г.

Добавить комментарий


ремонт квартиры киев

автозапчасти фиат
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!