Стала вядома

Уведзены абмежаванні

У сувязі з уступленнем у сілу Адзіных каранцінных фітасанітарных патрабаванняў, прад’яўляемых да падкаранціннай прадукцыі і падкаранцінных аб’ектаў, на мытнай граніцы і на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, з 1 ліпеня 2017 г. можна ўвозіць на мытную тэрыторыю Саюза падкаранціннай прадукцыі высокай санітарнай рызыкі без суправаджэння фітасанітарным сертыфікатам агульнай вагой не больш за 5 кілаграмаў, а таксама кветак у колькасці не больш 3 букетаў, перамяшчаемых праз мытную граніцу Саюза ў ручной кладзі, суправаджаемым і несуправаджаемым багажы пасажырскіх судоў, вагонаў, самалётаў, аўтатранспартных сродкаў, членаў экіпажаў судоў, самалётаў, цягніковых брыгад і вадзіцеляў аўтатранспартных сродкаў.

Пры гэтым увозімы і  перамяшчаемы па мытнай тэрыторыі Саюза насенны і пасадачны матэрыял, уключаючы, і прадуктовую бульбу і матэрыял для селекцыйных і навукова-даследчых мэт, павінен суправаджацца фітасанітарным сертыфікатам, выдадзеным упаўнаважаным органам па каранціну раслін краіны-экспарцёра і (ці) краіны-рээкспарцёра.

 Юлія ХАМІЧУК, галоўны аграном-дзяржінспектар райдзяржінспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін.

 

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!