Місія — сацыяльная

І сапраўды, многім з нас, а асабліва жыхарам вялікіх гарадоў, цяжка зразумець, якую значную ролю адыгрывае сёння спажыўкааперацыя.

Яе аўтамагазіны, у ад­розненне ад вялікіх гіпер­маркетаў і “Еўраоп­таў”, абслу­гоўваюць не толькі жыхароў тых населеных пунктаў, дзе ўжо няма гандлёвых кропак, але імчаць за дзясяткі кіламетраў у самыя аддаленыя вёскі, на хутары, дзе і пакупнікоў усяго адзін ці два. Безумоўна, канкурыраваць з магазінамі-гігантамі, якім цяпер аддае перавагу пакупнік, гандлёвым кропкам сістэмы райспажыўтаварыства вель­мі і вельмі цяжка. Але як бы там ні было, спажыўкааперацыя — адна з самых перспектыўных гандлёвых сетак, бо яна выконвае сацыяльную місію, клапоціцца пра людзей, якія ў сілу розных абставін аказаліся ў самых складаных умовах. Акрамя таго, спажыўкааперацыя застаецца асноўнай сеткай, дзе ў большасці сваёй рэалізуюцца тавары беларускіх вытворцаў. І гэта не ўсё. Спажывецкая кааперацыя забяспечвае занятасць і сацыяльныя гарантыі многім людзям. Яна надзейная. Таму ўсё пералічанае і дае ёй права, як гавораць, жыць доўга.
Улічваючы вялікую канкурэнцыю, у Маларыцкім райспажыўтаварыстве шукаюць розныя аптымальныя варыянты, каб забяспечыць тавараабарот, захаваць працоўныя месцы. Вось і нядаўна ўніверсам”Родны кут”, што размяшчаўся на вялікай плошчы на вуліцы Школьнай, “перанеслі” ў памяшканне былога ма­газіна ”Старт” , таксама па вуліцы Школьнай. Ён займае меншую плошчу, хаця купіць там можна ўсё, што і ў іншых магазінах. На многія з тавараў цэны не большыя, чым у буйных сеткавых магазінах.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: магазін “Родны кут” па вуліцы Школьнай.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 50 1.07.17 г.

Добавить комментарий


become a surrogate uk

подробнее
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!