Дыплом – за новы від тэставых заданняў

У Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (г.Мінск) падве­дзены вынікі рэспубліканскага конкурсу метадычных праектаў і метадычных распрацовак “Дапаможам ідэям працаваць”. Творчае спаборніцтва праводзілася з лютага па чэрвень 2017г. з мэтаю павышэння эфектыўнасці і якасці метадычнай дзейнасці, стварэння ўмоў для прафесійнага росту, выяўлення эфектыўнага вопыту метадычнай работы праз стварэнне праектаў і метадычных распрацовак, арыентаваных на павышэнне якасці дадатковай адукацыі дарослых.

На завочны этап конкурсу паступіла 178 матэрыялаў з усіх рэгіёнаў краіны. Для ўдзелу ў вы­ніковым вочным этапе спа­­борніцтва кампетэнтнае журы адабрала 20 лепшых работ. Падчас яго канкурсанты прэзентавалі свае напрацоўкі ў форме стэндавых дакладаў. Ацэньвалі прадстаўленыя работы эксперты – кіраўнікі метадычных падраздзяленняў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Маларытчыну і Брэстчыну ў фінале конкурсу прадстаўляў Мікалай Іванавіч Навумчык, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце ДУА “Маларыцкая раённая гімназія”, член савета асацыяцыі настаўнікаў-метадыстаў Рэспублікі Беларусь “Імкненне”. Яго метадычная распрацоўка “Тэставыя заданні на ўроках беларускай літаратуры” адзначана Дыпломам ІІ ступені.
У конкурснай рабоце Мікалая Іва­навіча разглядаецца пытанне павышэння эфектыўнасці ўрокаў беларускай літаратуры, умовы фарміравання станоўчай матывацыі і цікавасці вучняў да вывучэння роднай літаратуры. Аўтар прапануе новы від праверкі ведаў вучняў пры дапамозе тэстаў-ліній, ці тэстаў-малюнкаў, а таксама методыку яе правядзення і абгрунтоўвае мэтазгоднасць прымянення тэстаў-ліній на ўроках.
Распрацоўка адрасавана настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.
Ніна Свіцюк.

На здымку: Мікалай Навумчык.

Опубликовано ГЧ № 50 1.07.17 г.

Добавить комментарий


velotime.com.ua

www.topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!