На вышыні “Арт-вакацый — 2017”

Нядаўна былі падведзены вынікі II этапу рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнцаў і студэнцкай моладзі “АРТ-вакацыі“, які праходзіў пад дэвізам “Моладзь і творчасць – гісторыя будучыні!” У рамках І этапу рэспубліканскага фестывалю ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі праводзілі актыўную падрыхтоўку, рыхтавалі творчыя работы, канцэртныя нумары для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе лічбавага мастацтва “Арт-партал“ і рэспубліканскім конкурсе інфармацыйна-метадычных распрацовак “КРЕОН“, рэспубліканскім аглядзе-конкурсе ”АРТ-вакацыі“ і рэспубліканскім інтэрактыўным праекце “Рэцытацыя“.
У рэспубліканскім конкурсе сучаснай лічбавай творчасці “Арт-партал 2017” у намінацыі “Інфармацыйна-камунікатыўныя тэх­на­логіі”дыпломам ІІІ ступені адзначана работа Сяргея Дзем’янюка, навучэнца Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Ім на творчае спаборніцтва была прадстаўлена інтэрактыўная гульня “Янка Купала і Якуб Колас. Два яблыкі на адной галінцы”, падрыхтаваная пад кіраўніцтвам Надзеі Дзем’янюк, настаўніцы рускай мовы і літаратуры Ма­ларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, маці Сяргея.
-Гэтая гульня, — гаворыць Надзея Міхайлаўна, — па форме нагадвае тэлевізійную гульню-віктарыну “Свая гульня”. Асноўная яе мэта – адказаць правільна на пытанні і набраць найбольшую колькасць ачкоў. У нашай гульні неабходна адказаць на пытанні, якія змешчаны ў 4 сектарах: “Жыццё Якуба Коласа (Канстанцін Міцкевіч)”, “Творчасць Якуба Коласа”, “Жыццё Янкі Купалы (Іван Луцэвіч)”, “Творчасць Янкі Купалы”. У кожным сектары прапаноўваецца па 5 пытанняў рознай ступені складанасці.
У пачатку гульні аўтар знаёміць з яе правіламі, затым у табліцы даюцца тэмы пытанняў і іх “кошт”. Пераход на слайд адбываецца з дапамогай кнопкі “Адказ”. За кожны правільны адказ налічваюцца балы. Гульню, якая разлічана на вучняў 9-11 класаў, можна выкарыстаць на ўроках беларускай літаратуры ці падчас правядзення розных пазакласных мерапрыемстваў.
Пазнаёміцца з гульнёй, падрыхтаванай Сяргеем Дзем’янюком, можна ў інтэрнэце па адрасе: http://artviva.by/art-vacations/art-portal-2017/ikt/kupala-i-kolas-dva-yablyki-na-adnoj-galintsy-maloritskij-gpl-selskokhozyajstvennogo-proizvodstva.html.
Між іншым, на I (абласным) этапе рэспубліканскага конкурсу сучаснай лічбавай творчасці “Арт-партал 2017” інтэрактыўная гульня Сяргея Дзем’янюка, прысвечаная класікам беларускай літаратуры, адзначана Дыпломам І ступені, Дыпломам ІІ ступені адзначаны Андрэй Джамбурыеў у намінацыі “Інавацыя” (кіраўнік На­дзея Дзем’янюк), Дыпломам ІІ ступені — Мікіта Ботух у намінацыі “Анімацыя” (кіраўнік Надзея Дзем’янюк), Дыпломам ІІІ ступені — Дзмітрый Міхно ў намінацыі “Фотаработа” (кіраўнік Антон Талашка). Дыплом I ступені атрымала Надзея Дзем’янюк і ў конкурсе інфармацыйна-метадычных распрацовак “КРЕОН” у намінацыі “Настаўнік: праца, талент, прызванне”. Таксама на абласным этапе Дыпломам ІІ ступені адзначаны Андрэй Масечка ў інтэрактыўным праекце “Рэцытацыя” (кіраўнік На­дзея Дзем’янюк). Фестываль мастацкай творчасці навучэнцаў і студэнцкай моладзі ”АРТ-вакацыі“ прынёс Дыплом ІІІ ступені Сяргею Дзем’янюку і ў намінацыі “Саліст-вакаліст эстраднага накірунку” (кіраўнік Надзея Дзем’янюк).
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Сяргей і Надзея Міхайлаўна Дзем’янюкі з Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 50 от 1.07.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.