“Здаровая” віктарына

Калі, як не летам, у вольны ад вучобы час, дзецям можна ўмацаваць сваё здароўе. У Арэхаўскай сярэдняй школе у рознаўзроставым атрадзе прайшла віктарына “Мы — за здаровы лад жыцця”, прысвечаная міжнароднаму алімпійскаму дню.
У ёй былі цікавыя пытанні, на якія вучні спачатку ад­казвалі самастойна, а потым усе разам аналізавалі. Дзеці замацавалі свае веды, а нешта ўпершыню пачулі і пра асаблівасці рэжыму дня, і пра прастудныя захворванні, і пра шкодныя звычкі, і пра правільную ежу, і пра зрок.
У выніку двухгадзіннай гутаркі ўсе разам вырашылі берагчы сваё здароўе і клапаціцца пра здароўе блізкіх людзей, абавязкова прытрымлівацца здаровага ладу жыцця.
Валянціна Шыцікава, педагог-арганізатар ДзУА “Арэхаўская сярэдняя школа”.
На здымку: у час правядзення віктарыны.

Опубликовано ГЧ № 50 от 1.07.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


77713.majbutne.com.ua

www.velotime.com.ua

У нашей компании авторитетный портал на тематику https://www.youtube.com.