Накірунак – чэмпіянат Еўропы

Данііл Крывіч закончыў 8 класаў СШ №2 г.Мала­рыты. Амаль 4 гады хлопец ужо сур’ёзна займаецца бок­сам у прыватнай школе бокса Маларыты ў трэнера Паўла Дзечука. У скарбонцы Данііла ўжо больш за 20 баёў, праведзеных на розных спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню. Практычна ўсе іх юнак выйграў. З апошніх значных дасягненняў Данііла — І месца ў турніры па боксе сярод дзяцей і моладзі “Здаровая моладзь — здаровая нацыя”, перамога на адкрытым Міжнародным юнацкім турніры па боксе, прысвечаным памяці рускага палкаводца Аляксандра Суворава, і Міждзяржаўным турніры па боксе сярод юнакоў і моладзі. Па выніках апошняга спаборніцтва юнак перамогу атрымаў датэрмінова і быў прызнаны лепшым баксёрам спаборніцтваў.
Аднак самым важным для Данііла Крывіча з’яўляецца заваяваны Дыплом І ступені на Рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў па боксе ў вагавой катэгорыі 52 кг (юнакі 2003-2004 гадоў нараджэння), якая нядаўна праходзіла ў Магілёве. Па выніках гэтых спаборніцтваў маларытчанін выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту па боксе і быў уключаны ў склад зборнай Беларусі для ўдзелу ў першынстве Еўропы сярод школьнікаў, якое пройдзе ў Румыніі з 17 па 26 ліпеня гэтага года.
Падчас рэспубліканскай спартакіяды Данііл выйграў баі ў сапернікаў з Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. У фінале сустрэўся з баксёрам з Гродзенскай вобласці і выйграў у яго адзінагалосным рашэннем суддзяў.
-Гэта быў моцны сапернік, — кажа Павел Дзячук, трэнер. – Ён з’яўляецца кандыдатам у майстры спорту па боксе, пераможцам аналагічнай мінулагодняй спартакіяды, прымаў удзел ў чэмпіянаце Еўропы па боксе ў 2016г. Аднак Данііл здолеў зрабіць тое, да чаго ішоў амаль 4 гады.
-Цяпер я жыву чэмпіянатам Еўропы, — гаворыць Данііл Крывіч. – Працягваю трэніроўкі, адпрацоўваю ўдары і прыёмы, каб паказаць добры вынік. Бокс — сур’ёзная штодзённая работа, падчас якой неабходна адначасова думаць, аналізаваць і пралічваць кожны свой крок. Бокс дае магчымасць рэалізаваць сябе.
Перамога Данііла Крывіча на Рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў — гэта і перамога Маларыцкага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба, Віталія Касцючыка, трэнера, а таксама Вольгі Галоўчык, дырэктара СТАА “Раскорм”, якая аказала дапамогу ў падрыхтоўцы і падчас правядзення спаборніцтваў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Данііл Крывіч са сваім трэнерам Паўлам Дзечуком.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 51 от 8.07.17г.

Добавить комментарий


мицубиси асх цена

www.farm-pump-ua.com/ghrp-6-5mg.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!