Лепшы вадзіцель пажарнай спецмашыны

Хто хоць аднойчы сядаў за руль пажарнай спецмашыны, разумее, наколькі складана кіраваць такой цяжкай і магутнай тэхнікай. Але калі аб’яўлена трывога і трэба спяшацца на дапамогу, тут патрабуюцца асаблівыя навыкі кіравання. Таму штогод выратавальнікі праводзяць раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод вадзіцеляў на званне “Лепшы вадзіцель МНС”.
Мэта конкурсу — адбор найбольш падрыхтаваных работнікаў, якія ў далейшым будуць удзельнічаць у абласных спаборніцтвах, што пройдуць у г. Брэсце. Каб стаць лепшым вадзіцелем, работнікам райаддзела давялося памерацца сіламі ў практычных уменнях і тэарэтычных ведах.
У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел сем вадзіцеляў, якія ўдасканальвалі службовую дзейнасць,паказвалі практычныя навыкі кіравання пажарным аварыйна-выратавальным аўтамабілем, а таксама павышалі прафесійнае майстэрства.
Праграма конкурсу ўключала рашэнне тэстаў па правілах дарожнага руху і практыкаванні па ваджэнні аўтамабіля з рознымі перашкодамі, якія ўдзельніку трэба было выканаць у найбольш кароткі час, не дапускаючы пры гэтым памылак. Практычная частка праходзіла на вучэбным палігоне УА “Маларыцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”.
Лепшымі вадзіцелямі па выніках двух этапаў сталі Аляксандр Абрамчук (1 месца), Раман Новік (2 месца) і Яўген Мірчук (3 месца).
Мікалай Ніўчык.
На здымку: у час конкурсу.
фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано ГЧ № 51 от 8.07.17г.

Добавить комментарий


artma.net.ua

www.uniti.ua

www.13.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!