Маларыцкая прадукцыя – для масквічоў

Нядаўна ў Маскве прайшоў ІV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Каманду Брэстчыны ўзначальваў Анатоль Ліс, старшыня аблвыканкама. У рабоце форума прыняла ўдзел і дэлегацыя Маларыцкага кансервавагароднінасушыльнага камбіната на чале з Юрыем Вітруком, дырэктарам, і Людмілай Вазнасіменка, намеснікам дырэктара.
Мерапрыемства праходзіла пад эгідай Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Расійскай Федэрацыі. Адна з мэт форума – садзейнічанне пашырэнню прамых кантактаў паміж дзвюма краінамі.
Падчас яго работы на кірмашы-продажы, які праходзіў у Паўднёва-Заходняй адмі­ністра­цыйнай акрузе Масквы, сваю прадукцыю (10 найменняў) прадстаўляў і Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат. Асаблівым попытам у масквічоў карысталася варэнне з клубніц, соус таматны, а таксама сокі і нектары ў асартыменце.
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Валянціна Мацвіенка, старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі, і Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, ля прадукцыі Маларыцкага кансервавагароднінасушыльнага камбіната.

Опубликовано ГЧ № 52 от 12.07.17г.

Добавить комментарий


www.nissan-ask.com.ua

ford.niko.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!