Ім пакарылася ЦТ

Ва ўчарашніх выпускнікоў устаноў адукацыі цяпер вельмі адказны перыяд у жыцці. Яны вызначаюцца, у якую ВНУ і на якую спецыяльнасць падаць дакументы. Тых, каму не пашанцуе трапіць у лік студэнтаў, чакаюць ПТНУ і ССНУ, якія таксама прапануюць шэраг спецыяльнасцей. Залічэнне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы пройдзе на конкурснай аснове. Максімальная колькасць балаў складае 400. Сюды ўваходзіць сярэдні бал школьнага атэстата і вынікі трох ЦТ.

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў падвёў вынікі цэнтралізаванага тэсціравання 2017 года. Сярод тых на Маларытчыне, хто набраў сто балаў у сёлетняй уступнай кампаніі, – Аляксандра Пацурай з раённай гімназіі і Вікторыя Сацюк з СШ №2. Максімальна магчымы вынік у дзяўчат па рускай мове.
Па папярэдніх звестках у ліку тых, у каго найбольшая колькасць балаў, — Кацярына Дацык, залатая медалістка, выпускніца раённай гімназіі. У яе 389 балаў (сярэдні бал атэстата — 99, біялогія — 98, хімія — 97, беларуская мова — 95). За апошнія гады гэта — адзін з найлепшых вынікаў на Маларытчыне.
З 380 баламі ў ВНУ сёлета будуць паступаць, напрыклад, Аляксандра Пацурай (сярэдні бал атэстата — 97, руская мова — 100, матэматыка — 93, англійская мова — 90) і Вікторыя Сацюк (сярэдні бал атэстата — 96, руская мова -100, грамадазнаўства — 94, нямецкая мова — 90).
Кацярына Дацык плануе сваё пра­фесійнае жыццё звязаць з фармацыяй. Вышэйшую адукацыю яна будзе набываць у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
Поспех Кацярыны Дацык на цэнт­ралізаваным тэсціраванні заканамерны. Яна пастаянная ўдзельніца розных прадметных алімпіяд. Напрыклад, у 10 класе заняла другое месца і ўзнагароджана дыпломам І ступені Першай біялагічнай інтэрнэт-алімпіяды-2015 (настаўніца Ала Чуль), якую праводзіў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Да звання “Абсалютная пераможца” дзяўчыне тады не хапіла некалькіх балаў. У 11 класе ў Другой біялагічнай інтэрнэт-алімпіядзе-2016 Кацярына Дацык зноў заваявала другое месца і ўзнагароджана дыпломам І ступені.
Дзяўчына упэўнена, што цэнтралізаванае тэсціраванне “пакараецца” толькі мэтанакіраваным і працавітым. У аснове такога поспеху – карпатлівая праца вучня і прафесіяналізм педагагічнага калектыву раённай гімназіі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Кацярына Дацык.
Фота аўтара.
Опубликовано ГЧ № 52 от 12.07.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.