Летняя сесія ПА АБСЕ ў Мінску

26-я летняя сесія Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе 5-9 ліпеня працавала ў Мінску.

Яна была прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне. Парадак дня сесіі складаўся з дакладаў трох агульных камітэтаў: па палітычных пытаннях і бяспецы; па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі; па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях. Рэзалюцыі, прынятыя па выніках дыскусій, будуць пакладзены ў аснову Мінскай дэкларацыі, у якой будуць сфармуляваны рэкамендацыі для нацыянальных урадаў, парламентаў і міжнароднай супольнасці па рэагаванні на актуальныя выклікі і пагрозы, што паўстаюць перад імі. На сесію прыбылі больш за 600 гасцей з амаль 60 дзяржаў — удзельніц АБСЕ і партнёраў АБСЕ. У адкрыцці сесіі прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
БелТА.

Опубликовано ГЧ  52 от 12.07.17г.

Добавить комментарий


www.velotime.com.ua

https://buysteroids.in.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!