Трэці хрэсны ход у Лукава

У Маларыцкім раёне ўжо становіцца добрай традыцыяй правядзенне хрэснага ходу да свята Лукаўскай іконы Божай Маці. Ушанаванне яе выпадае на пятніцу 10-ага тыдня пасля Вялікадня. Па благаславенні Іаана, епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага, 18 чэрвеня 2015 года пакладзена адраджэнне агульнаблагачыннага хрэснага ходу да Лукаўскай іконы Багародзіцы. Апошні раз ён адбыўся, па словах старажылаў, напрыканцы 50-ых гадоў мінулага стагоддзя.
У гэтым годзе хрэсны ход прайшоў 22 чэрвеня. У 9.10 ад  Мікалаеўскага  храма г. Маларыта ўжо ў трэці раз выйшаў пешы хрэсны ход праз вёскі Ляхаўцы, Макраны, Ужова. Паломнікі накіраваліся ў Лукава. Большасць удзельнікаў хрэснага ходу – гэта жыхары Маларыты і раёна. Агульная працягласць маршруту складае прыблізна 25 кіламетраў.
23 чэрвеня познюю бажэственную літургію адслужыў Іаан, архіепіскап  Брэсцкі і Кобрынскі, у царкве ў гонар Лукаўскай іконы Божай Маці. Затым адбыўся хрэсны ход да храма з’яўлення Божай Маці на паўвостраў Лукаўскага возера. 
У гэты ж дзень таксама адбылася сустрэча святароў з прадстаўнікамі мала­дзёжных брацтваў, якія прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях.
На здымку: хрэсны ход з Маларыты накіроўваецца ў Лукава.
Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://steroid-pharm.com

diploma-home.com/poleznoe-nastoyashchij-diplom.html

ry-diplomer.com/kupit-diplom-vratcha