Ва ўпраўленні – новы кіраўнік

Калектыву ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на гэтым тыдні быў прадстаўлены новы начальнік – Аляксандр Аляксандравіч Няхаеў.
Біяграфія Аляксандра Няхаева з Маларытчынай звязана даўно. Нарадзіўся ён ў 1974 годзе ў Іванаўскім раёне. Пасля заканчэння ў 1991 годзе сярэдняй школы паступіў у Недзяржаўны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва на факультэт «Міжнародныя эканамічныя адносіны». Пачынаў сваю працоўную дзейнасць інжынерам аддзела забеспячэння і збыту Іванаўскага соладавага завода. Затым была служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. З 1997 года Аляксандр Аляксандравіч – галоўны спецыяліст па камерцыйных пытаннях Эксперыментальнай базы «Вольна-Чэрнікава» Баранавіцкага раёна. З 1998 года працуе на розных пасадах у Дзяржаўным падатковым камітэце па Маларыцкім раёне. У 2004 годзе Аляксандр Аляксандравіч закончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце РБ па спецыяльнасці «дзелавое адміністраванне». З 2009 года працаваў на пасадах эканаміста, бухгалтара ў ДРБУ-179. З 2014 года яго біяграфія зноў звязана з інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Маларыцкім раёне, дзе да цяперашняга часу ён працаваў намеснікам начальніка інспекцыі – начальнікам аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў. З 18 ліпеня Аляксандр Няхаеў назначаны начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маларыцкага райвыканкама.
У полі зроку ўпраўлення шмат пытанняў, якія звязаны з абаронай розных катэгорый жыхароў раёна. Унікнуць у іх, а таксама вырашыць няпростыя пытанні аптымізацыі — першачарговыя задачы, якія стаяць перад новым кіраўніком.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маларыцкага райвыканкама Аляксандр НЯХАЕЎ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


ka4alka.com.ua/

http://www.velotime.com.ua/

читать далее topobzor.info