Бяспека перш за ўсё

Актуальныя пытанні нацыянальнай бяспекі краіны абмеркаваны 27 ліпеня на нарадзе ў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі.

Дысцыпліна застаецца пытаннем нумар адзін. Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе. Кіраўнік дзяржавы закрануў тэму выканання Дырэктывы нумар 1. «Не скажу, што ў нас з дысцыплінай усё ў парадку», — заўважыў ён.
Прэзідэнт, параўноўваючы сітуацыю ў Беларусі з сітуацыяй у іншых краінах, падкрэсліў важнасць таго, што ў нас «людзі жывуць у спакойнай, бяспечнай абстаноўцы, дзе на запыты людзей адказвае ўлада».
«У аснове гэтага — дысцыпліна, — перакананы Аляксандр Лукашэнка. — Я не скажу, што мы дасягнулі вяршыні ў гэтым плане, таму дысцыпліна — пытанне нумар адзін. Асабліва гэта залежыць ад сілавога блока, ад паводзін ваеннаслужачых, людзей у пагонах». Ён звярнуў увагу, што яны павінны кантраляваць абстаноўку, у тым ліку на вуліцах. «Ім да ўсяго павінна быць справа — да руху транспарту, перамяшчэння людзей, аказання дапамогі, калі ў гэтым узнікае неабходнасць. Мы павінны дэманстраваць перад людзьмі, што мы недарма ядзім хлеб. Бо мы ж на іх грошы існуем».
На нарадзе размова ішла і аб арганізацыі сумеснага патрулявання ваеннаслужачых і супрацоўнікаў МУС у мэтах падтрымання парадку на вуліцах населеных пунктаў.
У час мерапрыемства кіраўнік дзяржавы закрануў тэму маючых адбыцца сумесных стратэгічных вучэнняў узброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017». «Аб гэтым шмат сказана, і я хацеў бы пачуць нешта новае. Усе старыя пытанні — і заклапочанасць НАТА, і нашы суседзі, і ва Украіне я нядаўна быў — усім усё растлумачылі, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Вучэнні адкрытыя, мы запрашаем або ўжо запрасілі вялікую колькасць наглядальнікаў. Прыязджайце, глядзіце».
Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на той факт, што вучэнні маюць абарончы характар. «Разам з Расійскай Федэрацыяй традыцыйна правядзём гэтыя вучэнні», — рэзюмаваў ён.

Опубликовано ГЧ № 58 от 2.08.17 г.

Добавить комментарий


альпари вывод средств

EctoTrust mmgp

https://pillsbank.net
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!