Цеплыня “Нязгаснага агеньчыка”

У ГДК прайшло чарговае тэматычнае пасяджэнне клуба зносін для пажылых людзей “Нязгасны агеньчык”. На сустрэчу прыйшло больш за 20 чалавек. Для многіх з іх гэтае мерапрыемства — магчымасць убачыць адзін аднаго, падзяліцца сваімі думкамі, абмеркаваць надзённае, набалелае, пачуць карысную і цікавую інфармацыю. Пра гэта паклапаціліся арганізатары пася­джэння клуба: Маларыцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Маларыцкі раённы савет ветэранаў.
Наталля Камянчук, начальнік аддзела загса Маларыцкага райвыканкама, расказала пра гісторыю рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў нашай краіне, дэмаграфічную сітуацыю на Маларытчыне, адраджэнне народных звычаяў і вяртанне да духоўных вытокаў нашага народа пры рэгістрацыі шлюбаў і нараджэнняў дзіцяці.
Сяргей Глушчык, старшы афіцэр па адміністрацыйнай практыцы пагранічнай камендатуры “Маларыта”, пазнаёміў прысутных з правіламі ўезду, часовага знахо­джання і перамяшчэння ў пагранічнай зоне грамадзян Рэспублікі Беларусь. Наталля Мікалаеўна і Сяргей Васільевіч таксама адказалі на шматлікія пытанні ўдзельнікаў пасяджэння клуба зносін для пажылых людзей.
Падарункам для ўсіх прысутных было выступленне Аляксандра Барысюка і Аліны Дворак, вакалістаў ГДК, якія парадавалі добрымі песнямі.
Мікалай НАВУМЧЫК
На здымку: чарговае пасяджэнне клуба “Нязгасны агеньчык”.
Фота аўтара.

Опубликовано Гч № 58  от 2.08.17 г.

Добавить комментарий


системы автополива

www.profvest.com

магниты купить
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!