Птушка года-2017 «пасялілася» на Савецкай

На пачатку лета мы ўжо расказвалі пра задумку грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» упрыгожыць адну са сцен горада графіці з выявай птушкі-2017 года — жаўрука-смецюха.

Не прайшло і двух месяцаў, а жыхары і госці Маларыты ўжо могуць любавацца прыгожым малюнкам на фасадзе былой гасцініцы па вуліцы Савецкай. Дапамог зрабіць гораду такі падарунак стрыт-арт мастак творчага дуэта «Так-так» Алесь kontra. Яго малюнкі на прыродную тэматыку ўжо даўно радуюць вока жыхароў і гасцей сталіцы.
Сродкі ў суме 775 рублёў для выканання гэтай задумкі былі сабраны з дапамогай краўдфандынгавай платформы «Талака». Будзем спадзявацца, што гэты праект не апошні ў нашым горадзе.
Павел КАНАНОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: графіці на фасадзе былой гасцініцы.

Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 58 от 2.08.17 г.

Добавить комментарий


купить аккумулятор Одесса

www.citroen.niko.ua/models/citroen-ds4_204/

topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!