Дыплом — за творчы падыход

У рамках мерапрыемстваў, якія прымеркаваны да святкавання 100-годдзя з дня заснавання органаў загса краіны, падведзены вынікі абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства работнікаў органаў загса, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану.
У намінацыі “Лепшы вядучы па правядзенні ўрачыстага абраду – рэгістрацыі нараджэння” пераможцай стала начальнік аддзела загса Маларыцкага райвыканкама Наталля Камянчук. За творчы падыход, гарманічнае спалучэнне дзяржаўнай і культурнай частак пры ўрачыстай рэгістрацыі нараджэння і арыгінальны падарунак нованароджанаму Наталля Мікалаеўна атрымала дыплом. Шчыра віншуем!
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: пераможца абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства начальнік аддзела загса Маларыцкага райвыканкама Наталля Камянчук.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано Гч № 58 от 2.08.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


instaforex mt4

альпари вывод средств

сколько стоит раскрутка сайта