Адданасць справе

Спрадвеку праца ў пашане. Без яе чалавек не ўяўляе свайго існавання. Аднойчы абраная прафесія прыносіць задавальненне, радасць існавання, становіцца сэнсам жыцця.
У працоўнай кнізе Мікалая Клюнчыка ўсяго адзін запіс, які зроблены 21 год назад, аб прыёме на працу ў Маларыцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. За гэты час ён 273 разы прымаў удзел у ліквідацыях пажараў і 9 разоў – у выратаванні людзей. Цяпер Мікалай Мікалаевіч — камандзір аддзялення. Раён яго выезду – тэрыторыя трох сельсаветаў: Макранскага, Лукаўскага і Велікарыцкага. З пачатку гэтага года яму давялося 2 разы выязджаць на тушэнне пажару, а яшчэ – на дэзынсекцыю шэршняў і вос. Памятае літаральна кожны свой выезд, бо чужы боль успрымае як уласны. Кіраўніцтва Маларыцкага РАНС Мікалая Клюнчыка характарызуе як чалавека адказнага, высокакваліфікаванага, майстра сваёй справы.
У Мікалая Клюнчыка свой шлях у прафесію. Юнак з дзяцінства марыў стаць ваенным. Аднак пасля заканчэння СШ №2 Маларыты паехаў вучыцца на агранома ў Пружанскі саўгас-тэхнікум. Такой была воля бацькі, і ёй Мікалай Мікалаевіч пярэчыць не стаў. Пасля атрымання дыплома была служба ва Узброеных Сілах. Потым некаторы час юнак займаўся рамонтам аўтамабіляў. Аднак жыццёвыя абставіны склаліся так, што прыйшоў на працу ў РАНС.
-Гэтаму паспрыяла Ірына, сястра жонкі, якая тады ў Мінску працавала ў аварыйна-выратавальным атрадзе, — успамінае Мікалай Клюнчык. – Яна параіла, змагла пераканаць, што маё месца – сярод выратавальнікаў. Да яе слоў прыслухаўся.
Спачатку Мікалай Мікалаевіч быў радыётэлефаністам, потым працаваў на пажарным аварыйна-выратавальным пасту в.Ланская, пазней — на пажарным аварыйна-выратавальным пасту в.Макраны. І вось ужо 15 гадоў з’яўляецца камандзірам аддзялення. За час працы ў аддзеле пабачыць давялося многае, але, як адзначае Мікалай Клюнчык, прывыкнуць да надзвычайных сітуацый і іх наступстваў немагчыма.
Мікалай Мікалаевіч да сваёй справы адносіцца добрасумленна і з душой. Яго не палохаюць адказнасць і цяжкасці. Прафесія патрабуе вынослівасці, кемлівасці, рашучасці, хуткай рэакцыі. Ратаваць жыцці іншых, рызыкуючы сваім — справа няпростая, але важная і неабходная. Мікалай Клюнчык любіць сваю работу, верны прызванню і лічыць, што выратавальнік – гэта лад жыцця.
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: выратавальнік Мікалай Клюнчык.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 58 от 2.08.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://gas-energy.com.ua

http://steroid-pharm.com

https://xn----7sbajornvhu8c.com.ua