Лепшыя выратавальнікі

На базе пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Маларыцкага РАНС прайшоў штогадовы конкурс “Лепшы выратавальнік Маларыцкага РАНС”. У ім прымала ўдзел 7 камандзіраў аддзяленняў і пажарных раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Лепшыя вызначаліся па выніках падцягвання на перакладзіне, тэсціравання па спецыяльнай падрыхтоўцы, а таксама пераадолення агнявой паласы псіхалагічнай падрыхтоўкі з элементамі баявой работы.
Першае месца ў напружанай барацьбе заняў Дзяніс Пантыкін, камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1, другое – Сяргей Масюк, пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1, трэцяе – Аляксандр Алесік, камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымкАХ: падчас правядзення конкурсу.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 58 от 2.08.17г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


kokun.net/offers/zyban-generika

3kovra.com.ua

Металлочерепица Руукки Монтеррей