Настрой на адпачынак

І ўсё ж не ў кожнага ёсць магчымасць накіравацца ў падарожжа. А як цікава арганізаваць адпачынак у нашым маленькім гора­дзе? Вядома, адправіцца ў самае любімае для ўсіх жыхароў горада месца – парк. Тут можна пабыць ля вады, прагуляцца па алейках і атрымаць асалоду ад хараства прыроды. Калі хочацца большай актыўнасці – пагуляць у тэніс на корце ці ў пляжны футбол на спецыяльнай пляцоўцы. А калі адпачынку на свежым паветры перашка­джае дрэннае надвор’е, наведайце спартыўны комплекс «Жамчужына». Тут аматараў плавання чакае басейн, а тых, хто хоча прывесці сваё цела ў норму, – трэнажорная зала. Падтрымаць здароўе дапаможа кедравая бочка і саўна. А вось адрэналін і добры настрой падораць ролікавыя канькі, скейтборд, водны шар, катамараны. 

Вядома, у кожнага свае планы на адпачынак, і мары аб ім свае. А ў якіх цікавых куточках сінявокай Беларусі раяць пабываць жыхары нашага горада? Якія ўражанні ў іх засталіся пасля адпачынку ў дзівосных месцах?
Юлія Бабура:
— У Нясвіжы я адпачываю не першы год. Замак уражвае сваёй прыгажосцю. Нясвіжская ратуша і касцёл Божага Цела зачароўваюць казачнай аўрай. Але, на жаль, у касцёл мы сёлета не трапілі, бо цяпер там праводзіцца рэканструкцыя. Усім раю пабываць у гэтых гістарычных мясцінах і атрымаць асалоду ад убачанай прыгажосці.
Алена Саўчук:
— Мне вельмі спадабаўся Віцебск падчас “Славянскага базару”. Асабліва атмасфера добразычлівасці і ўважлівасці да наведвальнікаў ва ўсіх забаўляльных установах. А вось у Браславе месцы хоць і прыгожыя, але недастаткова дагледжаныя. Вядома, можна было б адпачыць у многіх месцах Беларусі, але гэты адпачынак, на жаль, разлічаны на кашалёк еўрапейскага турыста. Вось і атрымліваецца, што беларусам, асабліва тым, хто адпачывае сям’ёй, прасцей па­ехаць за мяжу, таму што там адпачынак больш танны.
У мінулым два месяцы лета, але наперадзе — жнівень, і, калі водпуск яшчэ толькі ў планах, можна рэалізаваць свае задумы. Калі вам удасца арганізаваць для сябе незабыўны адпачынак, пабываць у новых цікавых месцах, раскажыце пра гэта іншым на старонках “раёнкі”.
Дзіяна ПАШКЕВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: у такіх прыгожых куточках нашай Беларусі вам не давядзецца сумаваць.
Опубликовано Гч № 58 от 2.08.17 г.

Добавить комментарий


gefest-sv.kiev.ua/

https://onlyyou.od.ua

www.vorteleather.com.ua/c50-zhenskie_dublenki
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!