Прэзідэнт даручыў ураду і Нацбанку вырашыць грашовыя пытанні пры забеспячэнні сельгасработ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду і Нацбанку вырашыць грашовыя пытанні пры забеспячэнні сельгасработ. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў на рэспубліканскай селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю ў 2017 годзе.
«Усе фінансавыя пытанні з улікам, вядома, магчымасці губерняў, павінны быць зняты», — заявіў Прэзідэнт.
У дакладзе старшыні Брэсцкага аблвыканкама Анатоля Ліса была, у прыватнасці, агучана просьба да ўрада і Прэзідэнта разгледзець магчымасць пастаўкі калійных угнаенняў з адтэрміноўкай плацяжу да студзеня 2018 года. Ёсць пытанні і з фінансаваннем закупкі паліва пад азімую сяўбу, закупкі фосфарных угнаенняў.
«Што датычыцца ўзнятых пытанняў па калійных угнаеннях: я згодны. Трэба паставіць задачу «Беларуськалію», каб вырабілі патрэбную колькасць калійных угнаенняў і паставілі вёсцы пад гарантыі зноў жа губернатара з аплатай да 1 студзеня», — даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Опубликовано ГЧ № 59 от 5.08.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.progressive.ua

teplostar.kiev.ua

у нас artma.net.ua