Аб’яднала спартыўнае свята

Сямейна-спартыўнае свята чакала калектыў аддзела ўнутраных спраў на ведамаснай базе адпачынку “Гусак”.
Супрацоўнікі райаддзела і іх сем’і змаглі паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах, праверыць сілы, трапнасць і згуртаванасць у такіх конкурсах, як перацягванне каната, стральба з пнеўматычнай зброі, футбол і валейбол. Актыўны ўдзел у спаборніцтвах прынялі дзеці супрацоўнікаў. Пераможцамі ў конкурсах сталі Андрэй Ганчарук, Аляксей, Андрэй і Марына Піскун, Максім і Кірыл Аўдзяюк. Вялікай радасцю для іх сталі падарункі.
А як прыемна было ўсім калектывам падмацавацца грэцкай кашай, юшкай і шашлычкамі!
Дзяніс ЛЕБЕДЗЕЎ, намеснік начальніка Маларыцкага РАУС.
НА ЗДЫМКУ: у час сямейна-спартыўнага свята.

Опубликовано ГЧ № 59 от 5.08.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


продвижение

onlyyou.od.ua

www.karter-kiev.net