ХЛЕБАРОБ – ГУЧЫЦЬ ГОРДА

На мінулым тыдні Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка правёў селектарную нараду па ўборачнай. У нарадзе ўзялі ўдзел апарат Савета міністраў, губернатары абласцей, міністры, упаўнаважаныя па абласцях і навукоўцы.
Аляксандр Рыгоравіч паставіў перад прысутнымі і перш за ўсё перад аграрыямі пэўнае заданне: «уборка ў асноўнай масе павінна завяршыцца ў першай палове месяца, у крайнім выпадку, да 20 жніўня».

У Маларыцкім раёне на раніцу 7 жніўня ўраджай быў убраны на плошчы 9463 га (80,8%), валавы збор складае 25889 т, ураджайнасць — 27,4 ц/га. Лідарамі па убраных плошчах па-ранейшаму з’яўляюцца СУП “Савушкіна”, дзе ўжо завяршылі ўборку, ААТ “Чарняны” і СВК “Дарапеевічы”
А карэспандэнты раённай газеты па традыцыі прасачылі за ходам жніва яшчэ ў адной з гаспадарак раёна — у СВК «Дарапеевічы».
На тэрыторыю гаспадаркі мы прыбылі ў дзесяць гадзін раніцы і адразу ж сустрэліся з галоўным аграномам СВК Марынай Кіцель. Сама яна была занята справамі і адправіцца з намі да камбайнаў не змагла, але падзялілася інфармацыяй па ўборачнай і расказала, як мы можам даехаць да «Вялікарыцкага» ўрочышча.
Не прайшло і дзесяці хвілін, як мы ўжо былі на полі. Знаходзім сярод усіх збожжаўборачных камбайнаў патрэбны нам. Ужо не першы год у СВК «Дарапеевічы» на ўборцы працуе сямейны экіпаж камбайнераў Віктара Пятровіча і Дзмітрыя Віктаравіча Рабчынскіх. Сёлета бацька з сынам ідуць першымі ў гаспадарцы па намалоту збожжа. Віктар Пятровіч даўно працуе ў СВК і ведае, што гэта за праца. І сыну Дзмітрыю перадаў цікавасць да сельскагаспадарчай справы. Ён цяпер вучыцца ў Пружанскім аграрна-тэхнічным каледжы па спецыяльнасці механік.
– Прыемна, што ёсць такая сямейная пераемнасць, – прызнаецца старэйшы Рабчынскі.
А плюсы такой з’яднанасці ў справе праяўляюцца ў 817 тонах збожжа, якія намалаціў гэты экіпаж.
Мы не затрымліваем камбайн, адпускаем яго ў поле. А самі ідзем знаёміцца з перадавым вадзіцелем Валерыем Кандрацюком. Валерый Васільевіч чакае сігналу разгрузкі ад камбайна, а значыць, у нас ёсць некалькі хвілін для гутаркі. Валерый Кандрацюк на жніве працуе ўжо чацвёрты сезон, і гэта справа яму знаёмая з дзяцінства, бо нарадзіўся ён у вёсцы і сельскай працы не цураецца.
– 19 гадоў я адпрацаваў у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях на Чарнянскім пасту, а калі пайшоў на пенсію, вырашыў што сіл яшчэ хапае, і ўладкаваўся працаваць у СВК, – расказвае Валерый. Аўтамабіль у яго, як і ва ўсіх вадзіцеляў, што працуюць на гэтым полі, маркі МАЗ, а гэта значыць, што падтрымліваецца айчынны вытворца. Як расказвае сам Валерый, калі атрымліваў аўтамабіль, стан яго быў не крытычны, але і не выдатны. Трэба было прыкласці рукі, і зараз МАЗ працуе, як гадзіннік. Вось загараецца маячок над камбайнам, і вадзіцель спяшаецца ў сваю кабіну, каб хутчэй забраць зерне. Бо і ад яго спрытнасці ў час жніва залежыць многае.
Праца ў сельскай гаспадарцы не простая, і яе плады бачны кожнаму за абе­дзенным сталом. Ва ўсе часы працаваць хлебаробам было і ёсць прэстыжна.
Павел КАНАНОВІЧ.

НА ЗДЫМКАХ: вадзіцель Валерый КАндрацюк; экіпаж камбайнераў Віктара і Дзмітрыя РАБЧЫНСКІХ.

Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 60 от 9.08.17 г.

Добавить комментарий


Велосипед Ardis

подробно ukrterminal.kiev.ua

apach.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!